Навука і тэхналогіі33

Астраномы знайшлі новую планету, патэнцыйна прыдатную для жыцця

Астраномы знайшлі новую планету, якая можа быць патэнцыйна прыдатнай для жыцця. Аб’ект HD 137010 b знаходзіцца на адлегласці 146 светлавых гадоў ад Зямлі, і ён толькі на 6% большы за нашу планету, піша The Guardian са спасылкай на Astrophysical Journal Letters.

Мастацкая выява планеты памерам з Зямлю HD 137010 b. Фота: NASA/JPL-Caltech/K. Miller (Caltech/IPAC)

Планету ідэнтыфікавала міжнародная каманда навукоўцаў з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША і Даніі дзякуючы даным касмічнага тэлескопа NASA Kepler, сабранага ў 2017 годзе. Зорка, вакол якой круціцца HD 137010 b, халаднейшая і цямнейшая за Сонца, таму тэмпература на паверхні планеты можа быць марсіянскай — да -70°C.

Арбіта планеты складае каля 355 дзён, і даследчыкі лічаць, што існуе прыкладна 50% верагоднасці таго, што HD 137010 b знаходзіцца ў зоне, прыдатнай для жыцця. Яе яркасць і блізкасць робяць планету дасяжнай для назіранняў сучаснымі і будучымі тэлескопамі.

Але нават нягледзячы на блізкасць у касмічным маштабе, чалавецтву для дасягнення гэтай планеты спатрэбіліся б дзясяткі ці нават сотні тысяч гадоў.

Астрафізікі таксама папярэджваюць, што для афіцыйнай класіфікацыі гэтага нябеснага цела як планеты патрэбныя дадатковыя даныя, бо пакуль зафіксаваны толькі адзін транзіт. 

Каментары3

  • Žvir
    30.01.2026
    Cikava, što niekali i našaja zorka mieła mienšuju jarkaść, była chaładniejšaj i ciamniejšaj...
  • Знайшлі планету падобную на марс
    01.02.2026
    Але ў мільярд раз далей.
  • Žvir
    01.02.2026
    Знайшлі планету падобную на марс, Але ў мільярд раз далей.

    Ziamli zastalosia ūsiaho 5 mlrd hadoū žyccia, samy čas adčalvac.

    Kali vyliaciec da toj planety ciapier, dyk jak raz i daliaciš, jak užo klimat tam budzie adpaviadac ciapierašniamu ziamnomu.

    Z saboju treba ūziac pluh, baranu, kania, ziernie žyta, hančarnaje kola, krosny i pralku. A! jašče siakieru, luk i strely...Nie zaškodziac...

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць