Эканоміка44

Што будзе з «Белвестам», які мае мільённыя даўгі?

Цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 1700 супрацоўнікаў.

Фото с сайта pixabay.com
Фота ілюстрацыйнае

У студзені 2026 года Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў «Белвест» эканамічна неплацежаздольным. Цяпер фабрыку чакае санацыя.

На СТБ расказалі, што «Белвест» плануе закрыць усе даўгі і стабілізаваць фінансавае становішча за тры гады.

«Не закладваецца ў план санацыі дадатковае прыцягненне банкаўскіх крэдытаў, нарошчванне даўгоў. У дадзеным выпадку мы разлічваем на зароблены прыбытак у першую чаргу», — сказаў Мікалай Міронаў, антыкрызісны кіраўнік «Белвест».

Даўгоў на прадпрыемстве — больш чым на 32 мільёны рублёў, высветліла раней «Люстэрка».

Таксама абутковая фабрыка шукае новыя рынкі збыту. Нядаўна дэлегацыя была ў М'янме.

Фабрыка «Белвест» была заснавана ў 1988 годзе ў Віцебску пры ўдзеле нямецкага канцэрна Salamander — гэта першае сумеснае прадпрыемства з заходнім капіталам на тэрыторыі тады яшчэ савецкай Беларусі. З 2003 года сярод заснавальнікаў былі канцэрн «Беллегпрам» і расійскае ЗАТ «Палітэкс», якое ў 2011 годзе змяніла ТАА «Інвестпрам». У 2019 годзе дзяржаўную долю ў памеры 55% прадалі ТАА «Група Белвест», астатнія 45% засталіся ў расіян.

Цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 1700 супрацоўнікаў.

Каментары4

  • ваван
    08.02.2026
    жаль... уходит (наверное) эпоха. у середине 2010х очень часто покупал у них обувь. потом стал реже - ЦЕНЫ стали как то покусывать. Марко пошло по пути удешевления, упрощения.... Кроссовки те же лепит неплохие и выглядят норм и крепкие.. А Белвест типа дорого богато - и это в эпоху зассилия Светофора и Маяка....
  • Федзя
    09.02.2026
    В этой стране беларусам хоть что-то принадлежит?
  • Salamander
    09.02.2026
    саму Salamander постигла та же судьба: многократно банкротство( в том числе из за убытков в 100 миллионов нем. марок в странах СССР и Восточной Европы) , уже кучу раз сменила собственника

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць