Свет1717

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму

Расія ў рамках магчымай дамовы з адміністрацыяй Дональда Трампа аб Украіне імкнецца аднавіць удзел у міжнароднай сістэме разлікаў у далярах. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўнутраны мемарандум, падрыхтаваны для высокапастаўленых чыноўнікаў раней у гэтым годзе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У Крамлі бачаць зняцце абмежаванняў на разлікі ў далярах як частку пагаднення аб завяршэнні вайны ва Украіне. Мемарандум акрэслівае сем магчымых напрамкаў супрацоўніцтва паміж Расіяй і ЗША.

Акрамя пытанняў даляра, Крэмль цікавіць доўгатэрміновыя кантракты на пастаўку амерыканскіх самалётаў для мадэрнізацыі авіяпарку расійскіх перавозчыкаў, сумесныя праекты здабычы цяжкадаступнай нафты і вытворчасці ЗПГ. Для прыцягнення ЗША ў нафтагазавы сектар Масква гатова ўлічыць ранейшыя амерыканскія інвестыцыі і садзейнічаць кампенсацыі страт.

Таксама прапануецца супрацоўніцтва ў сферы ядзернай энергетыкі, здабычы літыю, медзі, нікелю і плаціны, а таксама сумеснае прасоўванне выкапнёвага паліва як альтэрнатывы кліматычнай палітыцы. Амерыканскім кампаніям абяцаюць прэферэнцыі пры вяртанні на расійскі спажывецкі рынак.

Аднак самым гучным пунктам плана з’яўляецца вяртанне Расіі да разлікаў у далярах — рэзкі паварот у параўнанні з ранейшай палітыкай дэдалярызацыі і разлікаў у нацыянальных валютах, якія Масква спрабуе развіваць з Індыяй і Кітаем у межах стварэння адзінай валюты БРІКС.

Вяртанне да даляра дазволіла б Расіі пашырыць валютны рынак і знізіць ваганні аплатнага балансу, а ЗША — умацаваць пазіцыі даляра як сусветнай рэзервовай валюты і скараціць глабальныя гандлёвыя дысбалансы. Паводле Bloomberg, гэта таксама стала б вялікай перамогай адміністрацыі Трампа ў яе мэтах для аслаблення адносін Масквы і Пекіна.

Каментары17

  • імперыялісты , сверкая пятками, побегут из Украины
    12.02.2026
    Когда росейскія імперыялісты , сверкая пятками, побегут из Украины обратно в свои аулы и улусы, на прощание получат от "братьев-белорусов" сякеру у патыліцу на памяць.
  • И много чего ещё попросят, а трамп выполнит
    12.02.2026
    И Крым российским признает, Донбасс отдаст путину и признает российским и в долларовую систему вернёт, ведь на кону 12 триллионов долларов от питерских!
    Конец войны на условиях капитуляции Украины перед путиным.
  • Смех у роце
    12.02.2026
    А штош такое та? То енчылі, што долар хутка рухне, што санкцыі "на пользу", то нейкі БРІКС са сваёй "валютай" стваралі, і ўсюды абгадзіліся. А зараз во як заскуголілі ардынцы!

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых10

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх5

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

У беларускіх лясах ужо збіраюць першыя суніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць