Грамадства4444

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы афіцыйны рэсурс Кармянскага райвыканкама размясціў у сацсетках ролік, у якім міжволі зняславіў мясцовых школьнікаў. А дакладней — сістэму адукацыі, у якой выкладанне беларускай мовы мінімізавалі да ўзроўню замежнай. Але аказалася, што і яе дзеці ведаюць лепш, чым родную.

Прапагандысцкае мерапрыемства ў СШ №1 у Карме

Раёнка, якая выходзіць цалкам на рускай мове, правяла «моўны квіз» і прапанавала вучням сярэдняй школы №1 у гарадскім пасёлку Карма на Гомельшчыне перакласці беларускія словы на рускую мову. Ніхто з апытаных дзяцей не даў правільнага адказу, заўважыў «Флагшток».

Словы, прапанаваныя для перакладу, былі такія: хмарачос, дыван, конік, плот, імбрык, шкарпэткі, вэлюм і кіях.

Посмотреть в Threads

Відэа «заляцела» ў Threads, дзе беларуская мова цяпер у трэндзе.

Аўдыторыя была шакаваная:

«Наўмысна такое відэа-жарт знялі? У розум не ўзяць. Я расейскія словы забываюся, бо аддаю перавагу беларускай мове ў камунікаванні, а тут не змаглі перакласці некалькі беларускіх словаў. Прыкра. Гэта вось так вывучаюць беларускую мову ў Беларусі цяпер?»

«Не жарт, а жах».

«Хочацца плакаць».

«Балюча глядзець».

«Беларусь хутка стане Расеяй. Пуцін перамог».

«Божухна, якія яны… небеларускія. Затое за плячыма нешта… чырвона-зялёнае, падобнае на сэрца, і партрэт Лермантава. Не Купалы, не Багдановіча і не Быкава. Цалкам прарасейскае выхаванне ў расейскай інфармацыйнай прасторы. Так узгадаваныя і вывучаныя дзеці лёгка дазволяць магілёўскую ці яшчэ якую «народную рэспубліку», бо ў галовах няма свайго, галовы ўжо занятыя расейшчынай».

На рэпліку ў каментарах аб тым, што сістэма адукацыі не дапрацоўвае, іншы карыстальнік выказаў думку, што яна якраз менавіта так працуе, як ёй патрэбна: «Мы замежныя мовы выкладаем, да якіх, на жаль, хутка і наша родная далучыцца».

Але ёсць і пазітыўны прыклад, які паказалі ў іншым раёне — праўда, не дзеці, а дарослыя.

Газета Лоеўскага райвыканкаму публікавала відэа, прымеркаванае да акцыі Мінгандля «Кожная пятніца — роднае, сваё», у якім работнікі раённай лякарні распавялі пра любімыя беларускія тавары на роднай мове. Аказалася, што амаль усе апытаныя медыкі практычна без памылак гавораць па-беларуску.

Каментары44

  • Ага
    16.02.2026
    І гэта не Лукашэнка саматужна знішчае краіну.

    Гэтак жа сама як не Пуцін Украіну фізічна знішчае.

    Чаму пра другое казаць кашэрна, а першая думка - баніцца?
  • Омг
    16.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ага
    16.02.2026
    імя, Мацкевіч за беларасейскую. Сапраўды, нельга ж адразу нацыяналістычна казаць МАЛАКО пасля нармальнага МОЛОКО! Будзе памяркоўнае слова МАЛОКО. Засталося закадыфікаваць у слоўнічку, на што патрэбны грант.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць