Грамадства44

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка

«Нашая класіка. Для прыёмаў на найвышэйшым узроўні».

Заснавальнік віцебскага холдынгу Marko Мікалай Мартынаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» прадэманстраваў мадэль мужчынскага абутку, якую абраў для сябе Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў бізнэсоўца, гэта класічная мадэль, якая ідэальна падыходзіць нават для прыёмаў на найвышэйшым узроўні.

— Гэта нашая класіка, і мы гэтым ганарымся. Сёння яна ўжо практычна вывераная, гэтая мадэлька, і яна для прыёмаў на найвышэйшым узроўні.

Мартынаў дадаў, што мадэль ужо стала серыйнай.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова рэкламаваў віцебскі абутак. Ён згадваў выпадак, як нібыта здымаў абутак, каб даказаць Нурсултану Назарбаеву і іншым кіраўнікам краін, што на ім не італьянская ці французская вытворчасць, а беларуская марка.

А на нарадзе ў кастрычніку 2025 года ў Віцебску Лукашэнка пракаментаваў працу двух буйных брэндаў беларускага абутку — Marko і Belwest і пахваліў першага вытворцу.

«Marko працуе? Працуе. А чаму Belwest не працуе? На Marko нармальны мужык працуе, нават прэзідэнту шые чаравікі, — сказаў Лукашэнка, звярнуўшыся да Мікалая Мартынава. — Дзякуй вялікі, вось, твае чаравікі нашу. Калі ў мяне кіраўнікі дзяржаў [пытаюць]. Ведаеш, хто ім шые. Кажуць, што не можа быць! Я кажу: так, Marko».

У 2021 годзе Лукашэнку бачылі ў красоўках зусім не беларускай вытворчасці — на адкрыццё стадыёну «Дынамі-Юні» ён прыехаў у амерыканскіх Аir Force 1 фірмы Nike.

Каментары4

  • Ёсік
    17.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, шчэ ў прамове лукашэнкі ў канцы артыкула чаравікі замяніце на туфлі. Але калі толькі той казаў аб туфлях, а не бацінках (чаравіках), я дакладна не ведаю, бо не чуў.
  • 1
    17.02.2026
    Для сустрэч на афіцыйным узроўні такія чаравікі не падыходзяць. Гэта дэрбі - мадэль з адкрытай шнуроўкай, якая лічыцца меньш фармальнай. Для афіцыйных сустрэч на вышэйшым узроўні трэба выкарыстоўваць оксфарды - фармальную мадэль з закрытай шнуроўкай.
  • Ugly Ass Shoe Co.
    17.02.2026
    Вырабіце, калі ласка, тапачкі таго ж размеру, белага колеру, аб'ём замовы 1 пара.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць