Грамадства3333

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

«Сёння Украіна выкарыстала пакет санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі, і мы значна актывізуем супрацьдзеянне ўсім формам яго садзейнічання забойствам украінцаў. Будзем працаваць з партнёрамі так, каб гэта мела глабальны эфект», — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«У другой палове 2025 года на тэрыторыі Беларусі расіяне разгарнулі сістэму рэтранслятараў для кіравання ўдарнымі дронамі, што павялічыла магчымасці расійскага войска наносіць удары па нашых паўночных абласцях — ад Кіеўшчыны да Валыні.

Частку ўдараў, сярод іншага па энергетычных аб'ектах і чыгунцы ў нашых рэгіёнах, расіяне не змаглі б нанесці без такой дапамогі Беларусі.

Больш за тры тысячы прадпрыемстваў Беларусі пастаўлены на службу расійскай вайне і пастаўляюць тэхніку, абсталяванне і кампаненты, якія аднесены да катэгорыі крытычна важных.

У прыватнасці, гэта і кампаненты для вытворчасці ракет, якія тэрарызуюць нашы гарады і вёскі.

Працягваецца і развіццё інфраструктуры для размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ракет сярэдняй далёкасці — «Арэшніка», што з'яўляецца відавочнай пагрозай не толькі для ўкраінцаў, але і для ўсіх еўрапейцаў.

Аляксандр Лукашэнка не толькі даў тэрыторыю Беларусі для «Арэшніка». Летась прадпрыемствы краіны пастаўлялі Расіі крытычныя вузлы, кампаненты і механічную базу для гэтай зброі. Гэта працягваецца і ў 2026-м.

Аляксандр Лукашэнка ўжо даволі даўно абменьвае суверэнітэт Беларусі на працяг асабістай улады, дапамагае расейцам абыходзіць санкцыі свету за гэтую агрэсію, актыўна апраўдвае расійскую вайну, а цяпер яшчэ і павялічвае свой удзел у маштабаванні і зацягванні вайны.

За гэта будуць асаблівыя наступствы», — патлумачыў увядзенне санкцый прэзідэнт Украіны.

Каментары33

  • ?
    18.02.2026
    Чаму дагэтуль не выдадзены ордэр Гаагі для злодзея лукашенко ( валет) сау́дзельніка у́ злычынствах супроць Чалавецтва
  • Рпнц Ждановічы
    18.02.2026
    Ад такой навіны Валетава дурная башка затрасецца...
  • ШОС
    18.02.2026
    ШОС 😈🔥👎

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць