Свет44

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру

Эндру Маунтбетэн-Віндзар арыштаваны па падазрэнні ва злоўжыванні на дзяржаўнай службе, паведамляе Бі-бі-сі. 

Фота: Aaron Chown / Pool Photo via AP

«У рамках расследавання мы сёння арыштавалі шасцідзесяцігадовага мужчыну з Норфалка па падазрэнні ў неналежных паводзінах на дзяржаўнай службе і праводзім ператрусы па адрасах у Беркшыры і Норфалку. Зараз мужчына застаецца пад вартай у паліцыі. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, мы не будзем называць імя арыштаванага», — гаворыцца ў прэс-рэлізе брытанскай паліцыі.

Бі-бі-сі зазначае, што маецца на ўвазе былы прынц Эндру.

Былы прынц Эндру прымаў Джэфры Эпштэйна і амерыканскага прадзюсара Харві Вайнштэйна, таксама асуджанага за сэксуальныя злачынствы, у сваёй рэзідэнцыі ў Віндзоры ў 2006 годзе.

Эндру быў вымушаны адмовіцца ад выканання афіцыйных абавязкаў члена каралеўскай сям'і ў 2019 годзе з-за скандалу, выкліканага справай Эпштэйна. Гэта адбылося пасля таго, як амерыканка Вірджынія Джуфрэ выступіла з абвінавачваннямі супраць прынца, заявіўшы, што ён быў адным з мужчын, з якімі яе прымушалі займацца сэксам у 17‑гадовым узросце.

У сваёй кнізе Nobody's Girl («Нічыя дзяўчынка») Джуфрэ згадвае пра тры выпадкі сэксуальных адносін з членам брытанскай сям'і і абвінавачвае прынца ў тым, што той лічыў сэкс з ёй «правам па нараджэнні». Кніга была апублікаваная праз паўгода пасля таго, як Джуфрэ скончыла жыццё самагубствам.

У канцы 2025 года прынц Эндру быў пазбаўлены тытула і пакінуў сваю рэзідэнцыю ў Віндзарскім замку. Цяпер яго завуць Эндру Маунтбетэн-Віндзар.

Каментары4

  • Петя
    19.02.2026
    А кого арестуют за то, что самолет Эпштейна летал через военный аэродром?
  • De Nasimento
    19.02.2026
    Гендар перад у́сім .
  • Žvir
    19.02.2026
    Петя, za hrošy možna...

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў14

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць