Грамадства22

Жыхар Бабруйска паляваў на дзіка, а падстрэліў рысь

У студзені жыхар Бабруйска разам з сябрамі ўдзельнічаў у загонным паляванні ў Асіповіцкім раёне. У іх быў дазвол на адстрэл дзіка. Аднак падчас палявання 40‑гадовы мужчына, паддаўшыся азарту, стрэліў у рысь, якая нечакана з’явілася перад ім, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт

Рысь адносіцца да відаў, якія асабліва ахоўваюцца, і занесеная ў Чырвоную кнігу, таму яе адстрэл дазволены толькі праз адмысловы дазвол.

Пра сваю памылку паляўнічы нікому не паведаміў і пакінуў тушу на месцы. Пазней забітую рысь у снезе, аднак, знайшлі супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, пасля чаго на месца выклікалі следчых.

Цяпер у дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за незаконнае паляванне, якое прычыніла шкоду ў асабліва буйным памеры. Акрамя таго, яму давядзецца кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду — 13,5 тысячы рублёў.

Каментары2

  • Ёсік
    21.02.2026
    А колькі за магчымасьць застрэліць рысь трэба будзе заплаціць жонцы шуневіча, якая марыць аб гэтым, і на ўсю краіну гэта кажа?
  • І
    22.02.2026
    Ёсік, яны выкладаюць здымкі з забітымі імі жывеламі. Страляюць казуль ля кармушак для ежы.
    Сямейка шуневічаў - першыя браканьеры ў Беларусі.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць