Вайна99

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі

Ва Украіне заявілі, што ім удалося ліквідаваць сетку сувязі, якая дапамагала расійскім дронам-камікадзэ «Шахед» пранікаць на поўнач краіны з боку Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў падчас сустрэчы з журналістамі, піша «Украінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus Getty Images

Паводле слоў Фёдарава, гаворка ідзе пра так званую Mesh-сетку, якую выкарыстоўвалі беспілотнікі.

Яе знішчэнне, як адзначыў чыноўнік, станоўча паўплывала на абараназдольнасць Кіева і цэнтральных рэгіёнаў Украіны. Пры гэтым падрабязнасці аперацыі ён не раскрыў.

Дарадца міністра абароны Сяргей Бяскрэстнаў з пазыўным «Флэш» растлумачыў, што Mesh-сетка працуе па прынцыпе ўзаемнай рэтрансляцыі: кожны элемент сістэмы адначасова перадае сігнал іншым. Аднак для кіравання такой сеткай патрэбныя вузлавыя пункты, праз якія інфармацыя ад дронаў паступае да расійскіх аператараў. Па словах Бяскрэстнава, такія пункты знаходзіліся на тэрыторыі Расіі і Беларусі і ўяўлялі сабой, напрыклад, высокія вежы з магутнымі антэнамі, накіраванымі ў бок Украіны.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што каля беларуска-ўкраінскай мяжы размяшчалася абсталяванне, якое дапамагала наводзіць «Шахеды» на аб’екты ў заходніх рэгіёнах Украіны.

Каментары9

  • Ганьба канешне
    27.02.2026
    Усё, знiшчылi? Нiхто падрасейскiя сракi i не пiкнулi
  • Egorka
    27.02.2026
    Всем должно быть понятно для чего Лука Мудищев продал наш мобильный интернет-трафик москалям
  • Бгг
    27.02.2026
    Меш сеть? Тоесть wifi? Есть хоть один НЕ гуманитарий, который в это верит?

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць