Грамадства66

«Беларусь нельга страчваць для Еўропы, але гэту асобу страціць дакладна варта». Зяленскі патлумачыў, чаму ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Палову свайго традыцыйнага вечаровага звароту прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 18 лютага прысвяціў тлумачэнню, чаму ён увёў санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і чаму гэта адбылося менавіта цяпер.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

«Мы адказваем такім рашэннем на відавочна большае ўцягванне Беларусі ў вайну Расіі супраць Украіны. Лукашэнка прызвычаіўся гандляваць суверэнітэтам сваёй дзяржавы і здаў шмат інтарэсаў Беларусі. Здаў расіянам. Нават паўнамаштабную вайну Расія прынесла ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі — гэта факт.

Але на працягу доўгага часу Лукашэнка ўсё ж такі ўстрымліваўся ад прамых жорсткіх дзеянняў на карысць Расіі.

Аднак з восені мінулага года Украіна фіксуе на тэрыторыі Беларусі рэтранслятары, якія працуюць на падтрымку ўдарных дронаў.

Менавіта дзякуючы гэтым рэтранслятарам Расія здзяйсняла ўдары па нашых паўночных рэгіёнах — ад Кіева і Кіеўскай вобласці да Валынскай вобласці. Гэта былі ўдары па энергетыцы, па нашай чыгунцы. 

Таксама, на жаль, Лукашэнка працягвае падыгрываць Пуціну ў ягонай небяспечнай палітычнай гульні з «Арэшнікам». Гэта агульнаеўрапейская пагроза. Таксама Беларусь і надалей выкарыстоўваюць як базу забеспячэння кампанентаў, абсталявання, тэхнікі для расійскай арміі.

Па сукупнасці ўсяго гэтага мы таксама мяняем палітыку і будзем адказваць адэкватна пагрозе. У Мінску павінны гэта разумець. Ёсць гэты палітычны сігнал з санкцыямі.

Я даручыў таксама ўважліва вывучыць усе схемы Лукашэнкі і яго паплечнікаў.

Мы будзем супрацьдзейнічаць больш адчувальна і будзем працаваць з нашымі партнёрамі ў рэгіёне і ўсёй Еўропе, а таксама з глабальнымі партнёрамі, каб яны цалкам усведамлялі, з чым маюць справу, калі гаворка вядзецца пра рэжым у Беларусі.

Беларусь — краіну, людзей, народ, — нельга страчваць для Еўропы, але гэтую асобу, якая ставіць Беларусь на службу Расіі, дакладна варта страчваць», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Каментары6

  • SK
    19.02.2026
    Мне аднаму падаецца, што на сённяшні дзень гэта нішто нейкае, а не санкцыі?
  • Беларуская думка
    19.02.2026
    Гэтая асоба павінна быць знішчана. Суд не патрэбен.
  • Што?
    19.02.2026
    "Беларусь — краіну, людзей, народ, — нельга страчваць" - тады чаму былі ўведзены санкцыі і супраціў краіны і людзей (пункты 3, 6, 13-16)? Чаму ідзе ўзаконенная дыскрымінацыя беларусаў ва Ўкраіне?
    Пра рэтранслятары. Украіна месяц таму гаварыла, што яны ўстаноўліваюцца на жылых дамах - дзе фота з геалакацыямі і адрасамі? Людзі павінны ведаць... калі вы сапраўды клапоціцесь пра людзей, а не проста жадаеце легітымізаваць ракетныя і дронавыя ўдары па жылых дамах па расейскаму прынцыпу: "куды прапала - там рэтранслятар"

    https://web-analytics.online/388448

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць