Свет11

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў

Сын апошняга іранскага шаха на фоне ўдараў ЗША і Ізраіля па Іране запісаў зварот да народа краіны.

Рэза Пехлеві на Мюнхенскай канферэнцыі. Фота: Marijan Murat / picture alliance via Getty Images

«Дапамога, абяцаная прэзідэнтам ЗША адважнаму народу Ірана, нарэшце прыбыла. Гэта гуманітарная інтэрвенцыя, і яе мэта — Ісламская Рэспубліка, яе рэпрэсіўны апарат і машына забойстваў, а не краіна і вялікая нацыя Ірана.

Аднак, нягледзячы на прыбыццё гэтай дапамогі, канчатковая перамога ўсё роўна будзе здабытая намі.

Менавіта мы, народ Ірана, завершым гэтую задачу ў гэтай апошняй бітве. Час вярнуцца на вуліцы набліжаецца», — гаворыцца ў звароце.

Пехлеві мяркуе, што ісламская рэспубліка разбураецца, таму ён звярнуўся і да іранскіх сілавікоў.

Ён нагадаў ім, што яны прысягалі абараняць Іран і іранскі народ, а не ісламскую рэспубліку і яе лідараў: «Далучайцеся да нацыі і дапамажыце забяспечыць стабільны і бяспечны пераходны перыяд. У адваротным выпадку вы патонеце разам з караблём Хаменеі і яго рэжымам, які разбураецца», — сказаў ён.

Сын шаха, зрынутага ў выніку ісламскай рэвалюцыі, таксама заклікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа «праявіць максімальную асцярожнасць, каб захаваць жыцці мірных жыхароў і маіх суайчыннікаў», бо народ Ірана — натуральныя саюзнікі ЗША і саюзнікі свабоднага свету.

Каментары1

  • Новости автоспорта
    28.02.2026
    В 1963 году во время официального визита в Иран Леонид Брежнев (тогда Председатель Президиума Верховного Совета СССР) подарил трехлетнему наследному принцу Резе Киру Пехлеви детский педальный автомобиль.

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец33

ЗША збіраюцца выпускаць ракеты па «мадэлі McDonald’s»1

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў2

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць