Музыка

Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах

Спявачка, рэжысёрка і актрыса Паліна Дабравольская (CHORNABROVA) прэзентавала поўнафарматны альбом M.I.L.A. — у ім яна спявае на беларускай і польскай мовах, такім чынам малюючы карціну свайго жыцця як эмігранткі ў Польшчы паміж дзвюх культур.

Але ў гэтым рэлізе нешта пра сябе адшукае любы чалавек, адкуль і куды б ён не з’язджаў.

Паліна Дабравольская на вокладцы свайго новага альбома M.I.L.A. Міла — гэта мастацкае альтэр-эга спявачкі. Фота: інстаграм @chornabrova.rc

У альбоме шмат пра пошук сябе і сваіх каранёў, пра адчуванне холаду на чужыне, які можна параўнаць з холадам мёртвага цела. Але таксама нямала самаіроніі і прадэманстраваных вострых зубоў, каб расказаць пра беларусаў не толькі з пункту гледжання зручнасці і ціхасці. Мы можам пастаяць за сябе і сваіх і не будзем адмоўчвацца, як прыпячэ — даводзіць артыстка.

Паліна фармулюе, што альбом можна лёгка назваць беларускім попам: ёсць K-pop, няхай будзе і B-pop. Але гэта не монажанравая праца — тут ёсць элементы хіп-хопа і электроншчыны. Дадаткова ярка праяўленая тэатральная частка аўтаркі — у альбоме гучаць дакументальныя аўдыязапісы.

Фота: інстаграм @chornabrova.rc

M.I.L.A створаная ў суаўтарстве з жонкай Паліны. А адзін з трэкаў Bies запісаны разам з беларускім жаночым хорам «Спевы», удзельніцай якога артыстка з’яўляецца сама.

Гэта ўжо чацвёрты альбом на рахунку Паліны. Першыя два — «Слова» і «Сарматыя» — былі напісаныя на беларускай мове, а трэці, «COMA», стаў цалкам англамоўным. Дарэчы, з тэксту Марыі Мартысевіч «Сарматыя» Дабравольская таксама зрабіла аднайменны спектакль у жанры музычнай драмы.

Фота: інстаграм @chornabrova.rc

Паліна Дабравольская — выпускніца Акадэміі мастацтваў. Да эміграцыі працавала як актрыса ў сталічнай «Тэрыторыі мюзікла», а таксама ставіла ў якасці рэжысёркі ўласныя спектаклі («Пакой памірае», «Бог ездзіць на ровары», «Sviciaź»). Ужо ў Польшчы дзяўчына прэзентавала «Сарматыю», «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне служыць замест мяча», «Ryk».

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць