Свет

У ЗША абмяркоўваюць магчымасць адправіць у Іран спецназ для ўзяцця пад кантроль узбагачанага ўрану

Паводле інфармацыі выдання Axios са спасылкай на крыніцы, ЗША і Ізраіль абмяркоўвалі магчымасць накіравання падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ў Іран, каб узяць пад кантроль і гарантаваць бяспеку запасаў высокаўзбагачанага ўрану.

Варонкі ад удараў ВПС ЗША па ядзерным аб'екце ў іранскім Фардо ў чэрвені 2025 года. Фота: Maxar

Мяркуецца, што такая аперацыя можа адбыцца на больш познім этапе вайны — пасля таго, як абедзве краіны пераканаюцца, што іранскія вайскоўцы ўжо не ўяўляюць сур’ёзнай пагрозы.

Пасля ўдараў ЗША і Ізраіля па іранскіх ядзерных аб’ектах у чэрвені 2025 года запасы ўрану апынуліся пад заваламі. Амерыканскія і ізраільскія прадстаўнікі сцвярджаюць, што сам Іран з таго часу не можа да іх дабрацца. Паводле іх звестак, асноўная частка ядзернага паліва знаходзіцца ў падземных тунэлях на адным з аб’ектаў у горадзе Ісфахан, а астатнія запасы размешчаны ў бункерах у Фардо і Натанзе.

Разам з тым, як піша The New York Times са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з разведвальнай інфармацыяй, Іран усё ж можа атрымаць доступ да запасаў узбагачанага ўрану ў Ісфахане праз вузкі тунэль.

Акрамя таго, паводле Axios, Злучаныя Штаты таксама абмяркоўвалі магчымасць захопу стратэгічна важнага іранскага вострава Харк, праз які праходзіць каля 90 працэнтаў экспарту сырой нафты краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць