Спорт33

Драма на фінішы: школьны настаўнік вырваў перамогу на марафоне ў ЗША за долю секунды ВІДЭА

На Лос-Анджэлескім марафоне адбыўся адзін з самых драматычных фінішаў апошніх гадоў.

36‑гадовы амерыканскі бягун Нэйтан Марцін вырваў перамогу літаральна на фінішнай лініі, абагнаўшы прадстаўніка Кеніі Майкла Камау менш чым за секунду.

Марцін пераадолеў дыстанцыю 42,2 км за 2 гадзіны 11 хвілін і 18 секунд, і менавіта яму дасталася пераможная стужка. Цікава, што афіцыйны час у абодвух спартсменаў аказаўся аднолькавым, але амерыканец першым перасёк фінішную лінію.

Драматычнае відэа фінішу хутка стала вірусным у сетцы. На кадрах відаць, як знясілены Камау літаральна падае адразу пасля фінішу — яго давялося забіраць на насілках. Сам Нэйтан пасля гонкі распавёў, што вырашыў «атакаваць» лідара прыкладна за пяць міль да фінішу.

«Калі я ўбачыў, што ніхто не паскараецца, зразумеў — трэба рызыкнуць. За паўтары мілі да фінішу я ўжо бачыў лідара, а за 800 метраў падумаў: я яго даганю».

Цікава, што пераможца марафону працуе падменным настаўнікам у школе ў горадзе Джэксан, а таксама трэніруе школьную каманду па лёгкай атлетыцы. Яго асабісты рэкорд у марафоне — 2:10:45, які ён усталяваў на Grandma's Marathon у 2023 годзе, стаўшы самым хуткім цёмнаскурым марафонцам, народжаным у ЗША.

Каментары3

  • его
    11.03.2026
    величество Адреналин
  • цікава чаму
    11.03.2026
    Малайцы, пішаце пра нейкі марафон, але напрыклад пра страляніну, якую зладзіў чорны ісламіст у Техасе - не. Хаця сусветныя СМІ пісалі.
    — Рэд. Гэта няпраўда, чытайце тут https://web-analytics.online/389335

    [Зрэдагавана]
  • цікава чаму
    11.03.2026
    цікава чаму , тады вяртаю ўвагу адносна Техаса, магчыма неяк праскочыла.

    Што канечне не змяняе агульнай увагі пра іншыя падобныя навіны тыпу страляніна ў Паўтакет, або хто канкрэтна страляў нядаўна у Канадзе (бо не проста дзяўчынка, пра гэта гаворка) ці хто на вуліцах гарадоў ЗША выступаў супраць атаку на Іран. Або палітычнае забойства ў Францыі, пра якое там далей пішуць. Гэта хіба больш важна чым новы канал былога працаўніка каналу Расія 1.

    Хіба што таксама было прапушчана, або не было бачна ў стужцы, але ёсць?

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка11

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка11

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць