Свет99

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць змены сістэмы галасавання, калі на выбарах у Венгрыі зноў пераможа Орбан

Паводле інфармацыі выдання Politico, у Еўрапейскім саюзе абмяркоўваюць магчымыя змены ў сістэме галасавання, калі па выніках галасавання на парламенцкіх выбарах у Венгрыі ўладу захавае цяперашні прэм’ер-міністр Віктар Орбан.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP

Такія ідэі ўзніклі з-за таго, што Венгрыя дагэтуль неаднаразова блакавала або зацягвала прыняцце рашэнняў у ЕС. У прыватнасці, апошнім часам яна заблакавала ўвядзенне новага пакета санкцый супраць Расіі і выдзяленне фінансавай дапамогі Украіне.

Сярод прапанаваных варыянтаў новай сістэмы:

  • пашырэнне галасавання кваліфікаванай большасцю, пры якой не патрабуецца аднагалоснасць;
  • стварэнне «кааліцый ахвотных», калі група краін можа дзейнічаць асобна;
  • абмежаванне або спыненне фінансавання для краін, якія парушаюць агульныя правілы;
  • у крайнім выпадку — пазбаўленне краіны права голасу.

Прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта падкрэсліў, што ніхто не павінен шантажаваць інстытуты ЕС. У сваю чаргу, прадстаўнік Еўракамісіі Майкл Макграт адзначыў, што доступ да фінансавання залежыць ад захавання прынцыпаў прававой дзяржавы.

Раней старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен таксама дапускала выкарыстанне больш гнуткіх фарматаў супрацоўніцтва, каб абыходзіць патрабаванне аднагалоснасці.

Пры гэтым пытанне выключэння Венгрыі з ЕС сур’ёзна не разглядаецца.

Парламенцкія выбары ў гэтай краіне запланаваныя на 12 красавіка, паводле сацыялагічных апытанняў кіроўная партыя «Фідэс» пакуль саступае апазіцыйнай партыі «Ціса».

Каментары9

  • Ахто
    30.03.2026
    Левая Урсуловская диктатура не потерпит если кто-то против неё.
  • Ботам
    30.03.2026
    Даўно трэба было выкінуць Венгрыю пры прарасійскім Орбане з ЕС. Дачакаліся яго амаль 100% паразы на выбарах.
  • Жвір
    30.03.2026
    Ну, мы з вамі жывем не ў ЕЗ, а ў ЭАЭЗ (ці як там яго?), то й ня наша справа...

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць