Грамадства55

Каталіцкі арцыбіскуп Станеўскі наведаў канцэрт да «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі»

Вядома, што Вялікі пост не спрыяе актыўнаму ўдзелу хрысціян у святочных мерапрыемствах. Аднак з нагоды «Дня яднання народаў Беларусі і Расіі» мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі зрабіў выключэнне, або — не змог адмовіцца ад запрашэння, піша «Хрысціянская візія».

Фота: БелТА

Іерарха заўважылі на фотаздымках з канцэрту ў мінскім Палацы Рэспублікі. Пасля мерапрыемства кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адправіўся цэлебраваць Святую Імшу Вячэры Пана — падчас якой Найсвяцейшы Сакрамэнт урачыста пераносіцца ў так званую «цямніцу», што сімвалізуе малітву Езуса ў Гефсіманскім садзе і яго арышт.

Фота: інстаграм-старонка рабіна Рыгора Абрамовіча

На фотаздымках з канцэрта не было заўважана кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Веніяміна, аднак часткай праграмы стаў выступ праваслаўнага мітрапалічага хору Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску.

Каментары5

  • Лось
    03.04.2026
    Што рпц, што гэтыя, не дзеля Беларусі служаць
  • Адзiн з гэтых
    03.04.2026
    Лось, вiдавочна, Беларусi служыць ваяка - ваш сусед па пляцоўцы, батрак з заводу па вырабу зброi для расеi, што паверхам вышэй i бабця з другога пад'езду, якая ад вусатага плуга з 1994 г. аргазмы адчувае. Пра ваш асабiсты удзел i запытаць смучаюся.
  • Ёсік
    03.04.2026
    Зразумела, што пад прымусам. Чырвоны касьцёл забралі, пробашч з Камайскага касьцёлу служыць па чарзе ў 2-3 навакольных касьцёлах. Вусаты мужык толькі на словах за шматканфесійную краіну, а на справе па патрабаваньні рпц зачыніў бы ўсе пабудовы каталіцкія.
    PS Барыс Іванавіч Шабановіч (галоўны мусьлім Беларусі) прыгажун, за 80 гадоў ужо. Трымаецца побач з ксяндзом, а не папом.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць