Свет33

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%

Адміністрацыя Дональда Трампа прапанавала Кангрэсу ЗША рэкордны вайсковы бюджэт — каля 1,5 трыльёна даляраў на 2027 фінансавы год, паведамляе Bloomberg. Гэта прыкладна на 40% больш, чым цяперашнія выдаткі на абарону.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Павелічэнне тлумачыцца вайной з Іранам і неабходнасцю папоўніць запасы ўзбраення.

Плануецца, што асноўная частка сродкаў (больш за 1,1 трыльёна) будзе выдадзена праз стандартную бюджэтную працэдуру, а яшчэ каля 350 мільярдаў — праз спецыяльны механізм узгаднення бюджэту.

Каб знайсці грошы, прапануецца скараціць выдаткі на ўнутраныя праграмы прыкладна на 73 мільярды даляраў. У прыватнасці, могуць быць зменшаныя фінансаванне аховы здароўя, адукацыі, жыллёвых і экалагічных праграм. Частку гэтых абавязкаў прапануюць перакласці на ўлады штатаў.

У той жа час павялічацца выдаткі на сілавыя структуры: дадатковыя сродкі плануюць накіраваць на ахову межаў, дэпартацыі і працу Міністэрства юстыцыі.

У Кангрэсе такую ініцыятыву сустрэлі насцярожана. Дэпутаты сумняваюцца як у саміх выдатках, так і ў тым, што адміністрацыя фактычна абыходзіць іх кантроль над ваеннымі дзеяннямі. Ёсць таксама асцярогі, што такі бюджэт значна павялічыць дзяржаўны доўг ЗША ў будучыні.

Каментары3

  • A кажуць Трамп , Пазьняк і " вaлeт" усё здаліся маскоўскай ардзе ? Nie?
    03.04.2026
    "Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%" як так ??? , а тут пра-маскоўскія кажуць Трамп , Пазьняк і " вaлeт" усё здаліся маскоўскай ардзе, nie? хто брэша ? ps ВЯЛІКІ Дзякуй Прэзідэнт D. Трамп за вашу любоў да Беларусі, за вашу падтрымку суб'ектнаці РБ
  • Янка
    03.04.2026
    Гэта ж якім будуць стаўкі па бондах, калі нехта пагадзіцца іх купляць?
  • Нікалашка крывавы
    04.04.2026
    A кажуць Трамп , Пазьняк і " вaлeт" усё здаліся маскоўскай ардзе ? Nie? ,



    а казалі да Менска, Парыжа і Вашынгтона...))) Так ці інакш, дзед вова наступны як і Нікалашка крывавы імперыі Романовых ў 20:м стагоддзі, не ў 1905 так ў 1917 знясуць яго галодныя і незадаволеныя тувінцы , башкіры, татары, калмыкі, СМАЛЯНЕ і г.д. Трамп цісні мацней!!

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць