Свет33

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў генеральнага пракурора краіны Пэм Бондзі. Паводле паведамленняў СМІ, рашэнне было звязана з незадаволенасцю яе працай, у тым ліку ў справе, звязанай з дасье Джэфры Эпштэйна, піша Бі-бі-сі.

Пэм Бондзі. Фота: AP

Часова выконваць абавязкі генеральнага пракурора будзе намеснік Бондзі Тод Бланш, які раней быў асабістым адвакатам Трампа.

Паводле крыніц агенцтва Associated Press, Трамп ужо некаторы час разглядаў магчымасць замены Бондзі і нават абмяркоўваў кандыдатуру Лі Зелдзіна, які цяпер узначальвае Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя прэтэнзіі Трампа нібыта тычыліся таго, як Бондзі працавала з матэрыяламі па справе Эпштэйна, а таксама што ўзнікалі цяжкасці ў расследаваннях супраць ягоных палітычных апанентаў.

Нягледзячы на звальненне, у афіцыйнай заяве Трамп адзначыў, што лічыць Бондзі добрай спецыялісткай і высока ацэньвае яе працу.

60‑гадовая Пэм Бондзі — дасведчаная юрыстка і даўняя прыхільніца Дональда Трампа. У 2011 годзе яна была абраная генеральным пракурорам штата Фларыда і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. Яна працавала там да 2019 года.

У 2020 годзе Бондзі ўваходзіла ў каманду адвакатаў Трампа падчас першай спробы аб'явіць яму імпічмент. Тады прэзідэнта абвінавачвалі ў злоўжыванні ўладай — у тым, што ён нібыта ціснуў на ўлады Украіны, каб пачаць расследаванне супраць Джо Байдэна, які балатаваўся ў прэзідэнты. У выніку Трамп быў апраўданы.

Да 2024 года Бондзі кіравала юрыдычным кірункам у пратрампаўскім аналітычным цэнтры America First Policy Institute.

Пасля перамогі на выбарах у 2024 годзе Трамп вылучыў яе на пасаду генеральнага пракурора ЗША. Першапачаткова ён разглядаў іншую кандыдатуру — Мэта Гётца, але той сам адмовіўся з-за скандалаў і расследаванняў супраць яго.

У выніку Бондзі была зацверджаная Сенатам і заняла пасаду ў пачатку лютага 2025 года. На гэтай пасадзе яна прапрацавала каля года і двух месяцаў.

Каментары3

  • Генпракурор
    02.04.2026
    Самае галоўнае дасье на яго ў пуцiна з маскоўскай гасцiнiцы
  • Гы :)
    02.04.2026
    Лапідарнае ператрахіванне кадравага саставу.
  • Янка
    02.04.2026
    Кепска бараніла і адзначылася скандалам пад час слуханняў па справе Эпштэйна ў кангрэсе. Лапідарны прызначае лаяльных, але патрабуе вынікаў як ад разумных. Між тым правал Бондзі стаў вынікам сляпога выканання загадаў Трампа. Цікава, хто будзе наступным - Хегсэт альбо Кенэдзі?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN8

Вось як гарыць Масква пасля атакі дронаў ФОТЫ43

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік30

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць