Грамадства22

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна

Яўген Дзеруноў родам з расійскай Карэліі, але ўсё жыццё пражыў у Беларусі.

Яўген Дзеруноў у 2014 годзе. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Яўгену Дзерунову 37 гадоў. У сацсетках ён пісаў, што родам з расійскай Карэліі, але ўсё жыццё пражыў у Салігорску. Пасля школы адслужыў у войску. Яўген пісаў, што працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі і што праца гэтая складаная.

Па-за працай галоўным захапленнем салігорца быў — веласпорт. Ён жыў лічбамі пра кіламетры, хуткасць і набор вышыні, якія фіксаваў праз свае дэвайсы. Яўген рэгулярна дзяліўся трэкамі, абмяркоўваў выбар велакамп'ютараў і парады па рамонце, удзельнічаў у мясцовых аматарскіх заездах. Катаўся ён амаль штодня.

Яўген Дзеруноў падчас адной з роварных вандровак. Фота з ягонага тэлеграма

Мужчыну затрымалі 30 чэрвеня 2025 года. Яго асудзілі нядаўна ў Мінскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Крымінальны пераслед звязаны са справай Гаюна. Хутчэй за ўсё, яму прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі — у анлайне Дзеруноў так і не з'явіўся.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Хмарочос
    08.04.2026
    Паважаная рэдакцыя, навошта тут навины пра гэтких маскалей, друкуйце пра беларусау
  • Батальон Варшава
    08.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць