Вайна

ГУР заявіў, што вывеў з ладу апошні чыгуначны паром Расіі ў Керчанскім праліве

У ноч з 5 на 6 красавіка ў выніку аперацыі ГУР МА Украіны быў знішчаны паром «Славянін», паведаміў ГУР. Паводле інфармацыі прэс-службы, гэта апошняе судна такога тыпу, якое расійскія войскі выкарыстоўвалі для чыгуначных перавозак праз Керчанскі праліў.

Паводле звестак ГУР, атака была ў ноч з 5 на 6 красавіка 2026. Ударамі БПЛА УСУ вывелі з ладу «Славяніна» — апошні чыгуначны паром расійскага войска ў Керчанскай пратоцы, што заставаўся на плаве.

«Славянін» адыгрываў важную ролю ў забеспячэнні расійскага вайсковага кантынгенту ў часова акупаваным Крыме паліўнымі матэрыяламі, узбраеннем, вайсковай тэхнікай і боепрыпасамі.

У сакавіку гэтага года спецпадраздзяленні ГУР вывелі з ладу іншы чыгуначны расійскі паром — «Авангарда» і тады ж нанеслі «Славяніну» пашкоджанні.

«Сістэмнае знішчэнне лагістычных магчымасцяў агрэсара працягваецца», — гаворыцца ў заяве ГУР. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім25

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

«Жыццё зрабіла нечаканы кульбіт». Сын і нявестка былой міністаркі інфармацыі Ліліі Ананіч пераехалі ў Кітай15

Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны13

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць