Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёна.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што падчас свята Вялікадня ён, як правіла, наведвае невялікія вясковыя храмы. Калі прыйшоў час вызначыцца, куды ехаць, без ваганняў абраў Еўдакімавічы. «Шмат гадоў таму я бываў тут не аднойчы. Памятаю, недзе тут была ферма. Памятаю кожны кіламетр дарогі. Тым больш што я раней працаваў з вамі», — сказаў ён.
Лукашэнка там запаліў велікодную свечку. Але, па сваёй традыцыі, не перахрысціўся. Гэтым разам так жа зрабіў і святар, што быў побач.
«Маё любімае дзейства — паставіць свечку. Гэта самае любімае, калі я прыходжу ў храм», — сказаў Лукашэнка.
Каментары
Хто з папоў не пагадзіўся, таго расстралялі і закапалі.