Грамадства1919

Памятаеце студэнтку ЕГУ, якая змагалася супраць харасменту выкладчыка? Яна прайграла суд і вінная ўніверсітэту 8 тысяч еўра

У 2023 годзе ў ЕГУ выбухнуў скандал: мастака і выкладчыка Сяргея Сялецкага абвінавацілі ў неэтычных паводзінах у дачыненні да студэнтак і праз некалькі месяцаў разбіральніцтва звольнілі. Таццяна Барысава была адной са студэнтак, якая паскардзілася на Сялецкага публічна. Праўда, гэтым справа не скончылася.

Па выніку атрымалася так, што з універсітэта адлічылі саму Барысаву, а першапачаткова звольнены выкладчык быў адноўлены на працы па рашэнні суда. Дзяўчына таксама пайшла ў суд, каб яе адлічэнне прызналі незаконным — яе сапраўды вярнулі ў ЕГУ, але зараз універсітэт выйграў апеляцыю і спісаў з яе 8 600 еўра.

Таццяна Барысава. Фота: старонка ў фэйсбуку

«Першы суд па маім адлічэнні я вяла сама — сама пісала ўсе тэксты (апроч разліку шкоды), выклікала сведак, выступала — і выйграла часткова. Але апеляцыю, якая праходзіць пісьмова і завочна, я цалкам аддала дзяржаўнаму адвакату і не прачытала ніводнага тэксту са справы, апроч фінальных абзацаў — выплаціць 7719,62 універсітэту за адваката. Так ужо атрымалася, што ўвесь гэты час я працавала як конь, часам па 240 гадзін у месяц — таму не заставалася ні часу, ні сіл на чытанне судовых тэкстаў, не кажучы ўжо пра напісанне», — расказала Таццяна ў сваім фэйсбуку.

«Цяпер праз прыстава мае рахункі выведзеныя ў мінус 8 500 (апроч ЕГУшных грошай, ёсць яшчэ нацэнка прыстава)».

Таццяна не разумее, якія маглі быць аргументы на карысць таго, каб суд прызнаў яе ранейшае адлічэнне законным. Нягледзячы на няпростую жыццёвую сітуацыю, яна не адчайваецца:

«Калі я і далей летам буду варочаць каменную вату і дзяўбці ломам грунт у свае выходныя (дзякуючы чужым бальнічным і адпачынкам), то менш чым праз год выйду ў плюс — зарплата ў мяне выдатная, і сама праца таксама. Калі што, паспела зняць грошы на арэнду кватэры на май, так што ў бліжэйшы час бяздомнай не стану».

Нагадаем, Таццяна разам з іншымі студэнткамі расказала пра прыніжэнні з боку Сялецкага. Па яе словах, выкладчык зневажаў яе за нацыянальнасць і фінансавае становішча (дзяўчына родам з Расіі і на той час адна выхоўвала маленькага сына), распаўсюджваў пра яе чуткі.

Пасля інтэрв'ю Таццяны Сялецкі падаў на яе скаргу ва ўніверсітэцкую камісію па этыцы, дзяўчына адказала адкрытым лістом да ўніверсітэцкай супольнасці. Далей скаргу на яе падаў сам рэктар, і ў снежні 2023‑га Таццяну адлічылі. Пазней віленскі суд адмяніў тое рашэнне, аднак па выніку яно ўсё ж было прызнанае законным, і дзяўчына засталася вінная ЕГУ грошы за адваката.

Каментары19

  • Беларус
    12.04.2026
    Ну вось. Нарэшце гендарная роўнасць пакрысе ўвасабляецца ў жыцьцё. Сучасныя фемкі, праўда, тапілі зусім не за гэта. Яны хацелі, каб суды пераўтварыліся ў зручны інструмент разбурэньня мужчынскага жыцця і кар'еры. Каб пад відам галаслоўнага нібыта "харасмэнту" (які часта з'яўляецца вынікам асабістага злоўжываньня фліртам і сэксуальнай правакацыі з мэтай атрыманьня пераваг) можна было б чыніць любыя расправы, шантажаваць. Асабліва, калі ты з "падружкамі". Каб адно толькі "я же девочка" ў судзе было абсалютнай ісьцінай, якая не патрабуе доказаў. Эра вар'яцтва "мі ту" скончваецца. Сярдэчна вітаем у сьвеце, дзе за словы варта адказваць, не зважаючы на гендар.
  • Вір
    12.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • циник
    12.04.2026
    Так что, ничего не было? Как легко бабьё своими вымыслами и круговой бабской порукой в инстаграмах оклеветывают мужиков. И очень часто кстати не потому что он домогался, а потому что отказал!))))))

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць