Гісторыя22

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»

27 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу» з удзелам аднаго з яе аўтараў Алега Латышонка.

Алег Латышонак — вядомы гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта. Аўтар папулярных гістарычных і публіцыстычных прац «Жаўнеры БНР», «Нацыянальнасць — беларус», «Беласток — Полацак», а таксама манаграфій пра мінулую і сучасную геапалітыку Цэнтральна-Усходняй Еўропы. 

Гэта сінтэтычны нарыс гісторыі Беларусі апошніх 275 гадоў. Кідаецца ў вочы адсутнасць звычайнай для афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі прарасійскай перспектывы. У прыватнасці, уцягванне Беларусі ў расійскую культурную і геапалітычную арбіту пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай разглядаецца з пункту гледжання аддалення ад еўрапейскіх культурных і палітычных ідэалаў.

У адрозненне ад калег у Рэспубліцы Беларусі, для беластоцкіх гісторыкаў няма забароненых або непажаданых тэмаў. Таму гаворка тут ідзе і пра паўнамаштабную русіфікацыю Беларусі ў складзе СССР, і пра спробы нацыянальнага жыцця ў Беларусі пад нямецкай акупацыяй, і пра пытанне палітычнай легітымасці Аляксандра Лукашэнкі. Нарацыя даведзена да выбараў 2020 года з іх асноўнымі дзейнымі асобамі, у тым ліку асвятляецца выбарчая кампанія Віктара Бабарыкі і іншых апазіцыйных палітыкаў.

З кнігі можна даведацца:

  • пра Беларусь у сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя (краіну і людзей, сацыяльную структуру, гаспадарку і больш пра эпоху ранняга Асветніцтва).
  • пра культуру Беларусі ў ХІХ стагоддзі, а таксама пра яе палітычнае і інтэлектуальнае жыццё.
  • пра тое, як узнік і развіваўся беларускі нацыянальны рух.
  • пра сталінскі генацыд беларусаў.
  • пра беларускае нацыянальнае жыццё ў Польшчы.
  • пра дзейнасць БНФ і пра характар прэзідэнцтва Лукашэнкі.
  • пра знешнюю палітыку Беларусі пасля атрымання незалежнасці.

Дата правядзення прэзентацыі: 27 красавіка 2026 года (панядзелак), 19:00—20:30 (CET).

Адрас: Беласток, «Суседскі дом», ul. Sienkiewicza 82, -1 паверх.

Прэзэнтацыя праводзіцца пры падтрымцы праграмы Еўрапейскага саюза EU4Belarus: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

Каментары2

  • Паляк
    22.04.2026
    У ёй будзе напісана, што Беласток частка Беларусі? Мо нарэшце напішуць аб Беластоцкім катлу, з якога пачалася вайна Германіі з СССР? Бо савецкая прапаганда маўчала аб гэтым.
  • Беларускі Страдуб і Смаленск
    26.04.2026
    Паляк,

    "Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

    Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд pасeйскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто."

    -NN

    i Беларускі Страдуб і Смаленск заўсёды былі межамі Эўропы (рэнесанс, барока, рефрамацыя і ф.д) і азіі.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць