Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА
22‑гадовы беларус Арцём Кавалеўскі зрабіў сапраўдны фурор на чэмпіянаце Еўропы ITF. Падчас паядынку ён выканаў унікальны тэхнічны элемент — удар нагой з развароту на 540 градусаў, які раней ніхто не рэалізоўваў на афіцыйных стартах такога ўзроўню.
Гістарычны момант адбыўся ў паўфінальным баі ў катэгорыі да 71 кілаграма супраць грэка Томаса Спірыдона. Кавалеўскі здзейсніў неверагодны «вінт» чыста і з першай спробы. Гэты прыём не толькі ўразіў суддзяў сваёй відовішчнасцю, але і стаў надзвычай эфектыўным: супернік апынуўся ў накдаўне, а беларус упэўнена выйграў раўнд і давёў матч да перамогі.
Эксперты ў свеце тхэквандо адзначаюць унікальнасць гэтай падзеі.
Арцём заваяваў срэбра, але яго выступ стаў галоўнай тэмай абмеркаванняў гэтых спаборніцтваў.
Відэа з палётам беларуса імгненна стала вірусным у сацыяльных сетках і збірае мільёны праглядаў.
Каментары