Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда
У новым аналітычным выпуску ТОКу дырэктарка «Нашай Нівы» Наста Роўда адказала на пытанне да СМІ, якое публікаваў Мікола Статкевіч.

Некалькі дзён таму Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале апублікаваў пытанне ад былога сябра партыі. Частка пытання тычылася «пэўнага дэмакратычнага рэсурсу», «арыентаванага на нацыянальную культуру». У прыватнасці, пра тое, што ён «рэгулярна звяртаецца да асвятлення прыватнага жыцця мярзотніка, які купіў сабе свабоду за кошт свабоды сваіх калег, абмяркоўвае нават колер трусоў ягонай сужыцелькі».
Відавочна, што гэта заўвага тычыцца «Нашай Нівы», якая піша пра Рамана Пратасевіча.
Наста Роўда заўважыла, што асабіста для яе Мікола Статкевіч — глыбокапаважаны чалавек, таму варта да яго слоў прыслухацца і патлумачыць пазіцыю.
Яна пракаментавала, чаму «Наша Ніва» піша пра Пратасевіча:
«Таму што людзям вельмі цікава сачыць за лёсам здрадніка. За пакутным, няпростым лёсам здрадніка, які аказаўся не патрэбны ні тут, ні там. І ў гэтым сэнсе гэта, напэўна, guilty pleasure.
Гэта вельмі павучальная гісторыя, прыклад, які ніхто не хоча паўтараць. Ніхто не хоча прайсці тым шляхам, якім прайшоў Раман Пратасевіч. (…) Мы гэта робім дзеля таго, каб паказаць людзям гісторыю вось такіх здраднікаў. Да чаго яна прыводзіць і наколькі яна можа быць балючай у перспектыве».
Статкевіч асудзіў паводзіны трох былых палітвязняў. Здаецца, гэта Пратасевіч, Вольга Лойка і Наста Лойка
«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром
«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі
Каментары