Грамадства44

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван

Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней ён не анансаваўся.

Photo by Omar Marques Anadolu via Getty Images

Яна возьме ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.

Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычын бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася, піша яе прэс-служба.

Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян — прэм’ер-міністр Арменіі. У Ерэван таксама прыбылі Эмануэль Макрон, Урсула фон дэр Ляен, Антоніу Кошта, Кая Калас, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Джорджа Мелоні і многія іншыя лідары. Упершыню ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністр Канады.

Ціханоўская прадставіць Беларусь на самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці ўжо пятым разам.

«Нашая задача — трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі. І менавіта таму я сёння тут», — сказала яна.

Каментары4

  • бабруйчанін
    04.05.2026
    Прафесійнасць упартасць людзкасць прыстойнасць нават пры невялікай Камандзе і веееельмі абмежаванам бюджэце робіць Справу Беларускую дзля Беларусі...
    PS Нажаль яшчэ ні ўсё разумеют карысць дзля Беларусі і клопат аб Беларусі беларусах ...6 год
  • добры выбар
    04.05.2026
    ну не Пазьнака ілі Саннікова туда запрашаць
  • выбор
    05.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць