Грамадства1313

«Не для простых смяротных». Беларусы шакаваныя цаной вады ў рэстаране

З прыходам цяпла попыт на ахаладжальныя напоі, вядома, расце. Але, як высветлілася, у некаторых рэстаранах задаволіць смагу — задавальненне амаль прэміяльнага ўзроўню, піша выданне Tochka.by.

Фота: mc_maxim / Threads

Новую хвалю гастранамічных спрэчак запусціў у Threads беларус mc_maxim, які апублікаваў фатаграфію меню адной з мінскіх устаноў.

За 375 мл газаванай або негазаванай вады ў рэстаране просяць Br25, а за бутэльку аб’ёмам 750 мл — Br35.

Дзеля справядлівасці, гаворка ідзе не пра ваду з паліцы найбліжэйшага супермаркета. У меню пазначаная прэміяльная італьянская марка Filette, якая пазіцыянуецца як экалагічна чыстая вада высокага класа. Як заўважыла карыстальніца lacquerize, нават у розніцы маленькая бутэлька гэтага брэнда каштуе каля Br10. Аднак такі аргумент пераканаў не ўсіх.

Для многіх такі цэннік аказаўся, мякка кажучы, пераборам. Вось толькі частка рэакцый:

«Вада не для простых смяротных».

«Дорага».

«Вада не можа каштаваць $12, або ў 12 разоў даражэй за бензін. Пры ўсім жаданні».

«Жудасць».

«Маглі б смела 50 на ўсё ставіць».

У каментарыях звярнулі ўвагу і на іншыя напоі ў меню. Напрыклад, на кока-колу, якая ва ўстанове каштуе прыкладна ў пяць разоў даражэй, чым у краме. Аднак знайшліся і тыя, хто ў рэстаранных цэнах нічога незвычайнага не ўбачыў.

«Дык і вы не ў кіёску каля дома», — піша карыстальнік dmitry_leshok.

Яго падтрымалі і іншыя каментатары, нагадаўшы, што ў рэстаране плацяць не толькі за сам прадукт, але і за інтэр’ер, абслугоўванне, арэнду і статус установы. Таму параўноўваць такія цэны з крамнымі некарэктна.

Каментары13

  • бабруйчанін
    04.05.2026
    І на..вошта нейкаму гэтая Filetta ( маркетінгавае ашуканства)) за бутэльку і налепку 10 € ці $
    Спытал у гугла і ші аб колькасці абьеме вырабніцтва гэтай Філеты у гарах Апенінах
    Адказ мае здагадкі )))пацвердзіл))))
    Точных цифр общего годового объема производства в литрах в открытых источниках нет, так как марка позиционируется как премиальный, бутиковый продукт.
    )))) Ну як Вам Філетта ))))
  • Рабочий МТЗ
    04.05.2026
    За бюджетные деньги можно бутылку воды и по 50$ покупать, что многие чиновники и делают.
  • римский папа освящал?
    04.05.2026
    там наверное каждую бутылку отдельно римский папа освящал.

    А итальянский воздух по 10 евро за вздох в меню есть?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць