Махляры абдурваюць пенсіянераў, абяцаючы выплаты да Дня перамогі
Напярэдадні Дня перамогі ў Беларусі актывізаваліся махляры, якія нацэльваюцца на пажылых людзей.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Махляры тэлефануюць і прадстаўляюцца супрацоўнікамі сацыяльных службаў або іншых дзяржаўных органаў, паведамляючы пра тое, што нібыта пажылым людзям належаць выплаты да свята. Пасля гэтага просяць назваць банкаўскія даныя, каб «залічыць грошы». На самай справе гэта падман — ніякія выплаты па тэлефоне не афармляюцца.
Каб не стаць ахвярай махлярства, варта прытрымлівацца простых правілаў:
- не паведамляць праз тэлефон ніякіх даных банкаўскай карты, кодаў або рэквізітаў;
- не пераводзіць грошы нібыта для «актывацыі» выплаты;
- пры падазроным званку адразу спыняць размову і пры неабходнасці ператэлефанаваць у афіцыйныя ўстановы.
Асаблівую ўвагу варта надаць пажылым сваякам і папярэдзіць іх пра такія схемы падману.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары