У Беларусі на тры месяцы прыпынена дзейнасць выдавецтва «Літаратурнае святло». Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Падставай называецца парушэнне выдавецтвам заканадаўства ў сферы выдавецкай дзейнасці. Па інфармацыі Мінінфарма, выдавецтва выпускала друкаваныя матэрыялы без належна аформленай тэхнічнай дакументацыі. У прыватнасці, адсутнічалі звесткі, якія дазваляюць вызначыць, хто з’яўляецца выдаўцом, а таксама тып і наклад прадукцыі.
Гэта парушае патрабаванні закона «Аб выдавецкай справе», які рэгулюе дзейнасць выдавецтваў у краіне і вызначае абавязковыя нормы для выпуску друкаванай прадукцыі.
«Літаратурнае святло» з’яўляецца даччынай структурай грамадскага аб’яднання «Беларускі літаратурны саюз «Полоцкая ветвь». На час прыпынення дзеяння рэгістрацыі выдавецтва фактычна не зможа займацца сваёй асноўнай дзейнасцю.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары