Надвор'е

Канец мая будзе прахалодным, вільготным і нестабільным

Беларускі сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якім будзе надвор’е ў краіне на апошнім тыдні гэтага месяца — з 25 па 31 мая. Паводле яго слоў, канец месяца не парадуе цяплом: чакаецца пахаладанне, няўстойлівае надвор’е і рэзкія ваганні тэмператур.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У панядзелак будзе адносна спакойна: пераменная воблачнасць, без істотных дажджоў, але раніцай магчымы туман. Тэмпература ноччу +9…+14, днём да +24.

У аўторак надвор’е сапсуецца — прыйдзе халодны фронт. Пачнуцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцны вецер. Тэмпература будзе нераўнамернай: халаднейшая на паўночным усходзе і цяплейшая на паўднёвым захадзе.

У сераду захаваецца воблачнасць з праясненнямі, магчымыя дажджы і навальніцы, а таксама халодны парывісты вецер. Днём будзе ўжо значна больш прахалодна — максімум да +17.

У чацвер чакаюцца дажджы і навальніцы, хоць часам будзе выглядаць сонца. Ноччу стане яшчэ халадней — да +4…+9, а днём не больш за +14.

У пятніцу істотных змен не прадбачыцца: захаваецца пахмурнае надвор’е з дажджамі, месцамі моцнымі. Тэмпература застанецца нізкай для канца мая.

У выхадныя таксама будзе не вельмі ўтульна. У суботу — воблачна, з дажджамі і навальніцамі, яшчэ крыху пахаладае. У нядзелю — пераменная воблачнасць, невялікія дажджы і туманы раніцай, бачнасць можа пагаршацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць