Здарэнні33

«Хрушчы лезуць у вокны і абляпляюць ліхтары». Навукоўцы патлумачылі іх нашэсце

Беларусы масава абмяркоўваюць у сацсетках хрушчоў — у некаторых раёнах іх настолькі шмат, што яны літаральна абляпляюць ліхтары, б'юцца ў вокны і збіраюцца пад пад'ездамі сотнямі.

Многія ўжо паспелі назваць тое, што адбываецца анамаліяй, аднак навукоўцы кажуць, што нічога незвычайнага ў гэтым няма.

У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па біярэсурсах патлумачылі, што цяперашняе «нашэсце» звязана не з рэзкім ростам папуляцыі, а з так званай сінхроннасцю вылету жукоў, піша БелТА.

На тэрыторыі Беларусі жывуць два віды майскіх жукоў: заходні і ўсходні. Абодва вонкава вельмі падобныя і лічацца сур'ёзнымі шкоднікамі для маладых лясоў, пладовых дрэў і садовых культур.

Звычайна дарослыя жукі з'яўляюцца яшчэ ў канцы красавіка, а пік іх актыўнасці прыпадае на сярэдзіну мая. Асабліва актыўнымі яны становяцца цёплымі вечарамі і ноччу.

Пры гэтым колькасць хрушчоў цыклічная: прыкладна раз у 4‑5 гадоў назіраюцца перыяды асабліва высокай актыўнасці, пасля якіх папуляцыя зноў зніжаецца.

Але ў гэтым годзе сітуацыю ўзмацніла надвор'е. З-за халоднага красавіка і пачатку мая жукі не выляталі паступова, як звычайна, а з'явіліся амаль адначасова. А затым прыйшло рэзкае пацяпленне — і яны пачалі актыўна лётаць, ствараючы эфект сапраўднага «нашэсця».

У НПЦ па біярэсурсах падкрэсліваюць, што для прыроды гэта абсалютна нармальная з'ява. Больш за тое, у некаторых насякомых перапады колькасці бываюць куды больш сур'ёзнымі — у сотні і нават тысячы разоў. З хрушчамі такога не адбываецца.

Навукоўцы запэўніваюць, што перыяд масавай актыўнасці працягнецца нядоўга. Дарослыя асобіны жывуць усяго некалькі тыдняў, таму ўжо да сярэдзіны чэрвеня практычна знікнуць. На поўдні Беларусі гэта адбудзецца яшчэ раней.

Пры гэтым для людзей і хатніх жывёл хрушчы цалкам бяспечныя.

Больш за тое, спецыялісты нечакана адзначылі, што насякомых можна выкарыстоўваць нават з карысцю — напрыклад, нарыхтоўваць як бялковую дабаўку для хатняй птушкі або свіней. Самы просты спосаб збору — ноччу на святло. Пасля гэтага жукоў можна замарозіць, каб зімой дадаваць у корм жывёлам.

Дарэчы, масавае з'яўленне хрушчоў назіралі ў Мінску і ў 2023 годзе. Тады, па словах спецыялістаў, па раніцах пад ліхтарамі ў некаторых раёнах асфальт літаральна быў абсыпаны казуркамі. 

Каментары3

  • Жвір
    23.05.2026
    На Пцічы такое назіралася гадоў 10 таму. Кожную раніцу зьмятаў іх ды выносіў на сьметнік, вёдрамі.
  • Жвір
    23.05.2026
    "Але ў гэтым годзе сітуацыю ўзмацніла надвор'е..."
    На Пцічы надвор'е было такое самае але хрушчоў няма.
  • Язэп
    23.05.2026
    Давайце курам… яйкі будуць супер!

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць