Культура22

Памерла паэтка Раіса Баравікова

Ёй было 79 гадоў.

Раіса Баравікова. Фота: Наша Ніва. CC BY-SA 4.0

Раіса Баравікова памерла ў ноч на 26 мая 2026 года. Пра гэта паведамілі ў сацсетках яе родныя.

Раіса Баравікова нарадзілася ў 1947‑м у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна ў сям’і служачага. Працавала літаратурным супрацоўнікам у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 гадах — карэспандэнтка газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—88 — літаратурная кансультантка рэдакцыі газеты «Чырвоная змена».

У 1996—2000 гадах намесніца, у 2000—2002 гадах галоўная рэдактарка часопіса «Алеся». Галоўная рэдактарка часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).

Аўтарка зборнікаў паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992).

Аўтарка п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996).

Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002).

Узнагароджаная Літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў БССР імя Аркадзя Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне», а таксама Дзяржаўнай прэміяй Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) — за кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай».

Каментары2

  • 1
    26.05.2026
    Зямля вам пухам, Раіса. Дзякуй, што былі, дзякуй, што пісалі.
  • Чытака
    26.05.2026
    Выдатная пісьменніца. Хай зямля будзе пухам.

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць