Свет1010

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай

Расійскі ІТ-інвестар і заснавальнік фонду Almaz Capital Аляксандр Галіцкі выехаў з Расіі, нягледзячы на абмежаванні, уведзеныя ў межах справы аб прызнанні яго і фонду «экстрэмісцкім аб’яднаннем».

Аляксандр Галіцкі

Паводле інфармацыі расійскай пракуратуры, Галіцкі пакінуў краіну праз Беларусь, скарыстаўшыся нідэрландскім пашпартам, а перад гэтым зняў мільярды расійскіх рублёў са свайго рахунку ў Газпрамбанку.

Суд у Маскве прызнаў Галіцкага і яго кампанію экстрэмісцкім аб’яднаннем і пастанавіў перадаць яго маёмасць дзяржаве. Агульная сума актываў, якія падлягаюць канфіскацыі, складае каля 8 мільярдаў расійскіх рублёў (каля 112 мільёнаў даляраў). У гэты спіс уваходзяць грошы на рахунках, нерухомасць у Маскве і падмаскоўны дом. Сам бізнэсмен не пагаджаецца з абвінавачаннямі.

Паводле версіі пракуратуры, пасля 2014 года фонд спыніў інвестыцыі ў расійскія праекты і пачаў выводзіць сродкі за мяжу, а пасля 2022 года нібыта падтрымліваў украінскія кампаніі, звязаныя з распрацоўкай узбраення. Абарона бізнэсмена сцвярджае, што Галіцкі даўно не мае дачынення да фонду і ўкладваў грошы толькі ў мірныя праекты.

Галіцкі лічыцца адным з вядомых венчурных інвестараў у тэхналагічнай сферы. Ягоны фонд за многія гады ўклаў сотні мільёнаў даляраў у дзясяткі стартапаў у розных ІТ-напрамках.

Частка яго актываў ужо пераходзіць пад кантроль дзяржавы, у тым ліку праз перадачу доляў у кампаніях дзяржаўнай карпарацыі.

У лютым гэтага года стала вядома, што ў ізалятары часовага ўтрымання падмаскоўнага горада Істра скончыла жыццё самагубствам 46‑гадовая Алія Галіцкая — былая жонка Аляксандра Галіцкага. Трагедыя здарылася праз суткі пасля таго, як суд арыштаваў яе паводле абвінавачання ў вымагальніцтве каласальнай сумы ў былога мужа.

Каментары10

  • Счатавод Вотруба
    26.05.2026
    Не ўмеюць у НН грошы лічыць, дарэмна што чужыя. Ну як 8 рас. рублёў становяцца 112 далярамі?
  • Я
    26.05.2026
    Жонку "таго" і сам збег...
  • Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ !
    27.05.2026
    Расійскі мільярдэр збег з pасeі....усё як ў 1917, так, і ужо сёння трэба з Д. Трампам, ЭЗ і ААН, вырашаць пытанне дэкаланізацыі былых (Беларускай) Смаленскай , Пскоўскай, Бранскай, Прускіх ваяводтстваў , ёсць (ў ААН) антыкаланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . І Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам . Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ !

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць6

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць