Аўто77

«Перадайце, што ў нас так не паркуюцца». У сацсетках абураныя паркоўкай «Гелендвагена» на блатных нумарах

У сацыяльных сетках выклікаў рэзананс учынак кіроўцы пазадарожніка «Гелендваген», які прыпаркаваўся ў Мінску проста на ходніку каля ганка «Акадэмкнігі» ля станцыі метро «Акадэмія навук».

«Паважаныя казахі, хто гасцюе ў Мінску, перадайце, калі ласка, што ў нас так не паркуюцца», — так падпісала сваё фота карыстальніца Threads з нікам glitchofthegalaxy. На здымку — «Гелендваген» з прыгожымі казахстанскімі нумарамі, які прыпаркаваны проста на тратуары.

Мінчукі адзначаюць, што ніколі такога не бачылі, што выпадкова заехаць туды немагчыма: для гэтага кіроўцу давялося мэтанакіравана збочыць з праезнай часткі і перасячы ходнік проста па пешаходным пераходзе.

Посмотреть в Threads

Паводле слоў відавочцаў, за рулём элітнага пазадарожніка знаходзілася жанчына, якая пасля прыпынення працягнула рух далей па пешаходнай зоне.

Публікацыя сабрала шмат абурэння. Але знайшлося крыху месца для іроніі.

Каментатары жартавалі, што кіроўцы можна прабачыць, бо яна прыехала па кнігі. «Прыехалі купіць кнігу «Правілы знаходжання ў Мінску», — пажартаваў нехта. Некаторыя выказалі здагадку, што гэта бібліятэкарка па абмене вопытам.

Каментары7

  • залатнік
    01.06.2026
    Першая ж думка: "Дык трэба ж паспускаць колы"
    Другая: " Ой, ну не, у нас жа цывілізаваныя людзі, і я ж не горшы за іншых..."
    Часам самыя церпім праз уласны такі вось правільны вобраз.
  • Значыць кіруе бемежнік.
    01.06.2026
    Няўжо ў Беларусі няма каму прад'явіць бязмежніку?
  • Тома
    01.06.2026
    Арда. Ад яе маскавіты і навучыліся.

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць