Здарэнні11

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства

У сярэдзіне сакавіка ў Чыгуначным раёне Гомеля адбылося забойства. Мужчыну нанеслі шматлікія траўмы, ад якіх ён памёр на месцы.

Эксперт у тым ліку забраў з месца забойства шматлікія фрагменты дрэва, раскіданыя па ўсёй кватэры. Магчыма, гэта былі прылады забойства.

У далейшым перад судовымі экспертамі стаяла задача высветліць, ці складалі гэтыя кавалкі раней адно цэлае.

Паводле вынікаў шматаб’ектнай трасалагічнай экспертызы (у якасці аб’ектаў даследавання выступілі 15 фрагментаў драўніны) экспертам удалося практычна цалкам аднавіць першапачатковы выгляд табурэткі і ўстанавіць, што пашкоджанні яна атрымала ў выніку разлому пасля ўдару, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы раней судзімыя жыхары Гомеля. У дзень забойства яны разам з загінулым спажывалі спіртныя напоі. У нейкі момант паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, які прывёў да смерці аднаго з іх.

Каментары1

  • Сымон
    03.06.2026
    А сабраць лаву на станцыi метро Кастрычнiцкая, пад якой адбыўся незвычайна моцны для кваліфікацыі Канавалава выбух - ня здолелі. Бо таракан тагачаснаму старшыні ДКСЭ Шведу загадаў гэтага не рабіць, а тый ахвотна падпарадкаваўся. А неўзабаве парэшткі той лавы хуценька знішчылі, каб ніхто не дазнаўся, што і дзе там сапраўды выбухнула

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць