Меркаванні

Як стаць зоркай

Днямі краіна адсьвяткавала гадавіну гістарычнай пастановы аб 75% беларускай музыкі, што заклала фундамэнт беларускай «Фабрыцы зорак».

Днямі краіна адсьвяткавала гадавіну гістарычнай пастановы аб 75% беларускай музыкі, што заклала фундамэнт беларускай «Фабрыцы зорак».

Сацыяльна арыентаванай краіне — сацыяльна-арыентаваны Бэвэрлі Гілз. Урадам пастаўлена заданьне: нашы поп-прымадонны павінны гэтак жа гучна грымець біжутэрыяй, як абарыгены Рублёўкі. Але ў гэтай сфэры ў нас шмат недахопаў.

«Саўбелка» піша пра настаўніцу музыкі Сьняжану Лазарэнку, што атрымлівае 240 тыс. тугрыкаў і якая замярзае ад маразоў — ейную кватэру ня топяць. Побач — калёнка зоркі радыёэтэру Тацяны Сулімавай, якую пераклініла словамі «Віетнам? Чаму б не», пасьля чаго яна ўкаціла ў Сайгон і цяпер ня ведае, куды падзецца ад смажанага паху сьмярдзючай віетнамскай ежы.

Думаеце, Сьняжана, прачытаўшы пра тур «першай бляндынкі краіны», скажа хвораму на астму сыну, апранутаму ў 2—3 швэдры: «Бедная Таня, добра, што мы таксама не паехалі ў Віетнам»? У ейнай душы заварушыцца гліст клясавай нянавісьці.

Сулімавы швэндаюцца па Канах, а настаўнікі музыкі са стольнікам баксаў заробку, чытаючы пра іх заскокі, маўчаць у анучу.

На маю думку, тут трэба зьвярнуцца да вопыту Элачкі-Людажэркі, якая прыдумала арыгінальную сыстэму кампэнсацыі матэрыяльнай няроўнасьці. Прыдбаўшы заячае футра і пафарбаваўшы яго ў зялёны колер, яна пераканала сябе, што гэта мэксыканскі тушкан.

Тое ж самае трэба рабіць і цяпер. Кожны чарговы прагон Сулімавай пра новыя туры трэба сканчаць парадамі: «Як уцерці нос Тані». Напрыклад, на сулімаўскае «ў роце маркапане тае, і вочы пажыраюць Рым», трэба адказваць: «Набудзьце марозіва «Гоша» і паглядзіце па тэлеку які-небудзь італьянскі фільм». Сулімава задушыцца ад зайздрасьці. Кампэнсацыйная мадэль Элачкі дазваляе захаваць сацыяльную ляяльнасьць грамадзтва.

Аднак на ўсялякі выпадак я б на месцы Якубовіча сказаў бы Тані: «Пішы пра тое, што ў роце тае, але пэрыядычна нешта кшталту: учора а палове 9-й праехала мэтром ад Кунцаўшчыны да Магілёўскай. Кууууууул!!!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць