Грамадства

Заробкі дактароў і настаўнікаў выраслі на чвэрць

Аднак да памеру ў $500 яшчэ далёка.

У Беларусі з 1 верасня 2010 падвышаныя тарыфныя аклады асобным катэгорыям работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у апараце Савета міністраў.

Паводле пастановы ўрада №1267, стаўкі педагагічных работнікаў бюджэтных арганізацый (за выключэннем прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных установаў і ўстановаў адукацыі, якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў, а таксама тарыфныя аклады дактароў падвышаныя на 25%.

На 15% павышаюцца аклады работнікаў установаў сацыяльнага абслугоўвання і работнікаў культурна-асветніцкіх установаў.

Стаўкі маладых спецыялістаў, якія атрымалі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, накіраваных на працу па размеркаванні ў бюджэтныя арганізацыі, з 1 верасня павялічаныя на 10%.

Пастановай таксама ўсталяваныя карэктавальныя каэфіцыенты да разлічаных па адзінай тарыфнай сетцы работнікаў Беларусі тарыфных ставак работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, у памеры 2,862-0,978.

Пра магчымае павышэнне з 1 верасня заробкаў нізкааплатных катэгорый работнікаў бюджэтных арганізацый заяўляў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў канцы жніўня падчас сустрэчы з прафсаюзным актывам, а таксама на нарадзе ў прэзідэнта па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ў гэтым годзе і напрамках росту эканомікі ў 2011—2015.

На нарадзе ў прэзідэнта С. Сідорскі таксама прапанаваў павялічыць з 1 лістапада тарыфную стаўку I разраду з Br90 тыс. да Br180 тыс. для павышэння заробкаў усім астатнім катэгорыям бюджэтнікаў.

Як паведамлялася, прэзідэнт Беларусі патрабуе ад урада дасягнуць да канца года сярэдняй заработнай платы ў бюджэтнай сферы ў памеры $410 у эквіваленце, у народнай гаспадарцы - $500. Цяпер сярэдняя зарплата бюджэтнікаў складае каля $200 у эквіваленце.

У сувязі з планамі павышэння зарплаты ўрад прапаноўвае прэзідэнту пагадзіцца з падваеннем дэфіцыту бюджэту ў гэтым годзе - да 3% ВУП з 1,5% ВУП, прадугледжаных законам аб бюджэце. Па ацэнцы ўрада, для забяспечання запланаванага падвышэння зарплаты ў бюджэтнай сферы дадаткова спатрэбіцца Br6,6 трлн, што складае 17,3% выдаткаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных законам аб бюджэце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску23

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ60

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

У Арменіі пачалі раздаваць позвы на вайсковыя зборы тым, хто прыязджае з Расіі на выбары5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома15

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць