Грамадства11

Прадстаўнікі апазіцыі рэкамендуюць ЕС не адмяняць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі рэкамендуюць Еўрапейскаму саюзу не адмяняць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта было заяўлена 10 верасня ў Мінску на прэзентацыі маніторынгу развіцця сітуацыі ў краіне з лістапада 2008 года да верасня 2010 года.

Як нагадаў на прэзентацыі прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый Сяргей Лісічонак, 13 кастрычніка 2008 года Савет ЕС упершыню прыпыніў на год візавыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя яшчэ ў 2004–2006 гадах. У кастрычніку 2010 года ЕС зноў плануе перагледзець сваё рашэнне. «У сувязі з гэтым прадстаўнікі няўрадавых арганізацый падрыхтавалі маніторынг развіцця сітуацыі ў Беларусі за гэты перыяд з пункту гледжання грамадзянскай супольнасці і выпрацавалі свае рэкамендацыі Еўрасаюзу», — паведаміў Лісічонак.

Лідар праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак адзначыў, што станоўчыя змены ў Беларусі адносна сітуацыі з правамі чалавека «не носяць сістэмнага характару». «Калі мы паглядзім на сітуацыю ў 2006 годзе і цяпер, то цяпер не назіраецца масавых арыштаў грамадскіх актывістаў з вынясеннем ім тэрмінаў адміністрацыйнага арышту або велізарных штрафаў. Тым не менш, дагэтуль у Беларусі не адменена смяротная кара, закон аб альтэрнатыўнай службе ў войску толькі распрацоўваецца, артыкул 193–1 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, не адменены», — сказаў Гулак.

У адпаведнасці з аналізам сітуацыі беларускія недзяржаўныя арганізацыі выпрацавалі пяць рэкамендацый Еўрапейскаму саюзу з мэтай садзейнічання больш грунтоўным і паслядоўным дэмакратычным зменам у Беларусі. Першая: не адмяняць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Другая: працягваць назіранне за сітуацыяй у Беларусі і часова прыпыніць дзеянне санкцый на шэсць месяцаў, каб асвятліць кампанію па выбарах прэзідэнта і магчымыя рэпрэсіі пасля яе. Трэцяя: распрацаваць інструмент, які б дазволіў больш эфектыўна прымяняць сістэму санкцый. Чацвёртая: падрыхтаваць даклад аб сітуацыі ў Беларусі і ацэнку эфектыўнасці палітыкі ЕС за перыяд дыялогу з афіцыйным Мінскам. І пятая: падчас прыняцця рашэнняў аб эканамічным супрацоўніцтве ЕС і Беларусі ўлічваць сітуацыю з парушэннямі правоў чалавека ў краіне.

«Рэпрэсіўныя інстытуты, такія як МУС, КДБ, пракуратура, мясцовыя выбарчыя камісіі і судовыя інстанцыі, не маглі б атрымліваць падтрымку, якая дазволіла б ім пашырыць свае рэпрэсіўныя дзеянні», — пракаментаваў апошні пункт рэкамендацый Лісічонак.

У верасні 2004 года ЕС абмежаваў уезд на сваю тэрыторыю шэрагу беларускіх чыноўнікаў. У спіс неўязных былі ўключаны былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, былы дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, былы кіраўнік МУС Юрый Сівакоў і былы камандзір брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

У снежні 2004 года, пасля парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, спіс папоўнілі кіраўнік Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына і Юрый Падабед, які тады ўзначальваў полк міліцыі спецыяльнага прызначэння.

У 2006 годзе спіс быў пашыраны да 37 чалавек, адказных, паводле меркавання ЕС, за парушэнне правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. 3 кастрычніка 2006 года спіс неўязных папоўнілі яшчэ чатыры чалавекі: суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксей Рыбакоў і дзяржабвінаваўца Сяргей Бортнік — за прыгавор экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну, а таксама суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч і дзяржабвінаваўца Андрэй Мігун — за прыгавор актывістам незарэгістраванай арганізацыі «Партнёрства».

У кастрычніку 2008 года санкцыі ўпершыню былі прыпынены ў дачыненні да большасці ўключаных у спіс, за выключэннем пяці чалавек: Ярмошынай, Паўлічэнкі, Навумава, Шэймана і Сівакова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць