Грамадства

У Літве плянуюць пабудаваць новую АЭС

У Вільні прайшло паседжаньне экспэртаў трох нацыянальных энэргетычных кампаній краінаў Балтыі: літоўскай Lietuvos Energija, латвійскай Latvenergo, і эстонскай Eesti Energia. На нарадзе вырашаліся пытаньні магчымасьці пабудовы трэцяга энэргаблёку Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Бакі сышліся ў меркаваньні, што гэта адбудзецца ў 2015 годзе.

У Вільні прайшло паседжаньне экспэртаў трох нацыянальных энэргетычных кампаній краінаў Балтыі: літоўскай Lietuvos Energija, латвійскай Latvenergo, і эстонскай Eesti Energia. На нарадзе вырашаліся пытаньні магчымасьці пабудовы трэцяга энэргаблёку Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Бакі сышліся ў меркаваньні, што гэта адбудзецца ў 2015 годзе. Фінансаваць будаўніцтва энэргаблёку будуць усе тры Балтыйскія рэспублікі, а таксама, магчыма, інвэстары зь Нямеччыны, Францыі і Японіі.

Паводле папярэдніх зьвестак, пра будаўніцтва новай станцыі з двума ці адным рэактарам магутнасьцю 800-1600 мэгават будзе інвэставана ад 2,5 да 4 мільярдаў эўраў. Пра тое, у колькі менавіта абыдзецца будаўніцтва АЭС і якой будзе яе магутнасьць, стане вядома цягам наступных 2-4 гадоў, калі будзе выбраны генпадрадчык праекту. Высновы камісіі экспэртаў трох энэргакампаній будуць перададзеныя для абмеркаваньня ва ўрады Літвы, Латвіі й Эстоніі.

Нагадаем, што па рашэньні Эўразьвязу ў 2009 годзе Літва павінна спыніць другі, апошні дзейны рэактар Ігналінскай АЭС, у якой Латвія закупляе значную частку электраэнэргіі.

А тым часам,

У Латвіі вітаюць магчымае будаўніцтва АЭС у Беларусі

Стварэньне дадатковых генэрацыйных магутнасьцяў у рэгіёне можна толькі вітаць. Гэтак у інтэрвію латвійскім інфармагенцтвам пракамэнтаваў магчымае будаўніцтва АЭС у Беларусі прэсавы сакратар кампаніі Latvenergo Андрыс Сіксніс.

Ён адцеміў, што афіцыйнай інфармацыяй на гэты конт кампанія не валодае. У кожным разе Latvenergo станоўча ставіцца да гэтага намеру, хаця між Латвіяй і Беларусьсю і няма высакавольтавых ліній, здольных даставіць электраэнэргію мясцовым спажыўцам, адзначыў прэс-сакратар.

Паводле ягоных слоў, магчымае будаўніцтва АЭС у Беларусі не паўплывае на рашэньне балтыйскіх краінаў пабудаваць аналягічны аб’ект у Літве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Не пусцілі ў Грузію з-за паездкі ў Абхазію — беларус адсудзіў грошы ў турфірмы1

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць