Музыка11

Дзіцячае «Еўрабачанне»: Арменія — пераможца, Беларусь — пятая

Да першага месца Даніілу Казлову не хапіла 35 балаў.

Да першага месца Данілу Казлову не хапіла 35 балаў.

Армянін Уладзімір Арзуманян з песняй «Мама» набраў 120 балаў. За ім ідзе расійскі дуэт Сашы Лазіна і Лізы Дрозд (119). Трэцяе месца заняла сербка Соні Шкорыч (113).

Журы вырашыла не пакідаць ніводнага маладога выканаўцу з нулявым вынікам. Таму прадстаўніку кожнай краіны адразу налічвалася па 12 балаў.

На гэтым «Еўрабачанні» пераважалі песні на нацыянальных мовах. Але беларускі выканаўца спяваў па-расейску.

Толькі ролік на пару секунд, які анансаваў песню, зрабілі па-беларуску.

Адметнасцю сёлетняга дзіцячага конкурсу стаў прыезд у Мінск пераможцаў папярэдніх гадоў. А таксама выступленне ўдзельнікаў дарослага «Еўрабачання» Аляксандра Рыбака і Дзмітрыя Калдуна.

Як прайшло галасаванне. Не кожная краіна налічыла Беларусі балы. Данілу Казлова адзначылі ў Літве (4), Малдове (6), Нідэрландах (3), Украіне (6), Расіі (10), Латвіі (12), Арменіі (10), Мальце (3), Грузіі (12), Македоніі (7).

Беларусь вышэйшыя балы паставіла Расіі (12), Сербіі (10) і Арменіі (8).

Айчынныя маладыя выканаўцы ўжо займалі першае месца на дзіцячым «Еўрабачанні». У 2005 годзе перамагла Ксенія Сітнік, а ў 2007 — Аляксей Жыгалковіч.

Удзел у сёлетнім конкурсе ўзялі прадстаўнікі чатырнаццаці краін. Літва, Малдова, Нідэрланды, Сербія, Украіна, Швецыя, Расія, Латвія, Бельгія, Арменія, Мальта, Беларусь, Грузія, Македонія.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА13

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА13

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць