21 лістапада Яраслаў Раманчук пачаў сваю выбарчую гонку.
21 лістапада Яраслаў Раманчук пачаў сваю выбарчую гонку — ён пачаў яе з заходніх варот Беларусі, з Брэста.
Перш за ўсё, Яраслаў Раманчук заехаў у Тамашоўку і выкапаў там сімвалічны слупок на мяжы. Ён не толькі там пабываў, але і заехаў да сястры Пятра Клімука, потым да прадпрымальнікаў на рынак «ЦУМ», а потым размаўляў з грамадзянамі па вуліцы Савецкай.
З якой праграмай прыехаў Яраслаў Раманчук у Брэст ды ці задаволены ён такім візітам з самой раніцы:
— Пачалі мы сёння з Тамашоўкі, з выкопвання пагранічнага слупа, які сімвалізуе пачатак будаўніцтва новай Беларусі, пачатак рэалізацыі прынцыпу адкрытай дзяржавы і адкрытай краіны. Мы прыехалі на Брэстчыну, каб прэзентаваць сваю праграму — лозунг «Пабудуем новае, захаваем лепшае». Трэба знаёміць з тым, як наша праграма, якую мы зрабілі напярэдадні, «Мільён новых месц працы», з’яўляецца асновай
Людзі з задавальненнем бяруць улёткі пра Яраслава Раманчука, мала хто адмаўляецца — гэта ў асноўным людзі сталага веку
Каментары