Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт знаходзіцца з візітам у Ізраілі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
24 лістапада Філарэт сустрэўся з найсвяцейшым патрыярхам святога горада Іерусаліма і ўсяе Палесціны Феафілам III. На малітоўную памяць ад БПЦ Філарэт перадаў Феафілу III абраз Збавіцеля і святую панагію. У памяць аб сустрэчы і наведванні Іерусаліма Феафіл III таксама ўручыў Філарэту святую панагію.
Затым кіраўнік БПЦ здзейсніў пакланенне Гробу Гасподню.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары