Умовы льготнага залічэння ў ВНУ будуць перагледжаныя
Умовы льготнага залічэння ў ВНУ Беларусі плануецца перагледзець. Аб гэтым паведаміў 25 лістапада на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі ў Мінску першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
Паводле яго слоў, будзе створана міжведамасная камісія па вывучэнні абгрунтаванасці і мэтазгоднасці давання льгот розным групам абітурыентаў.
Камісія «павінна выйсці на канкрэтныя прапановы па ўпарадкаванні льгот».
Як заявіў першы намеснік міністра, у ходзе ўступнай кампаніі 2010 года ўмовы пазаконкурснага залічэння
Напрыклад, у БДУ на спецыяльнасць «паліталогія» на бюджэтную форму навучання пры прахадным бале 348
Жук адзначыў, што
ўведзеныя раней пэўныя нормы па абмежаванні льгот пры залічэнні на папулярныя спецыяльнасці на практыцы да канца не працуюць.
«Справа ў тым, што гэтая норма распаўсюджваецца на тыя спецыяльнасці, на якія конкурс быў у папярэднія гады пяць і больш чалавек на месца. На практыцы абітурыенты адсочваюць інфармацыю і не падаюць дакументы на падобныя спецыяльнасці», — сказаў першы намеснік міністра. У шэрагу выпадкаў падобная сітуацыя складваецца і пры правядзенні раздзельнага конкурсу паміж сельскімі і гарадскімі выпускнікамі.
«Таму неабходна ўсебакова прааналізаваць ільготы, што даюцца абітурыентам пры паступленні, паглядзець іх апраўданасць і парадак прымянення», — заключыў Жук.
-
Каталіцкі сайт: На Першым канале каталіцкая імша засталася, знікла яна з канала «Культура»
-
Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць
-
Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай
Каментары