БЕЛТА называе апазіцыйных кандыдатаў «арганізатарамі бясчынстваў у Мінску»
Ім інкрымінуюцца дзеянні, прадугледжаныя 293‑м артыкулам Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя масавых беспарадкаў і ўдзел у іх». Як адзначыў у эфіры тэлеканала АНТ міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, натоўп разбураў і ламаў усё на сваім шляху, аказваючы супраціўленне законным прадстаўнікам улады. МУС падазрае ў арганізацыі беспарадкаў канкрэтных людзей, прозвішчы якіх пакуль не агучваюцца. Прыкладна праз суткі, паводле слоў міністра, будуць названы імёны тых, хто заклікаў натоўп да бясчынстваў. Акрамя таго, Анатоль Куляшоў растлумачыў, што беспарадкі пачаліся не на Кастрычніцкай плошчы або плошчы Незалежнасці, а яшчэ ў 19.00 у раёне Нямігі, дзе адзін з кандыдатаў пачаў падрыхтоўку да таго, што сёння адбылося.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары