Грамадства44

Валанцёры звяртаюцца да міліцыі з просьбай не чыніць ім перашкодаў

Валянцёры, якія дапамагаюць вызваленым з турмаў удзельнікам маніфэстацыі 19 сьнежня, зьвярнуліся з адкрытым лістом да кіраўнікоў і супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў.

Яны зьвяртаюць увагу на тое, як 29 сьнежня выпускалі на волю асуджаных на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Усяго каля 300 чалавек. Усіх іх павінны былі вызваляць каля 23.00. Рэальна ж іх пачалі выпускаць яшчэ раніцай. Вядома, добра, што ім прыйшлося сядзець на некалькі гадзін менш. Аднак яны выходзілі „ў чыстае поле“, бяз грошай, з разраджанымі батарэйкамі ў тэлефонах. Ні родныя, ні мы ня мелі магчымасьці іх сустрэць, адвезьці дадому, даць карысную інфармацыю.

Калі ж мы зарыентаваліся, пачалі абзвоньваць бацькоў, расставілі сваіх на Акрэсьціна, Скарыны і ў Жодзіна, падзеі сталі разьвівацца, як у сапраўдным баевіку. Вызваленых перасталі выпускаць. Зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў зь відэакамэрамі, нейкія грамадзянскія асобы, якія лаяліся матам і раздавалі ўказаньні супрацоўнікам прыёмніка-разьмеркавальніка… Далей горш. Замест таго каб далей выпускаць людзей, з варот пачалі выяжджаць запоўненыя людзьмі аўтазакі з аўтамабілямі суправаджэньня. За імі пацягнуліся на машынах мамы, таты, сваякі, знаёмыя вызваленых. А суправаджэньне прынялося ўсяляк адсякаць іх ад аўтазакаў, даішнікі спынялі для праверкі дакумэнтаў і правяралі да таго часу, пакуль аўтазакі і аўтобусы цалкам не хаваліся зь віду. А аўтазакі і аўтобусы з Жодзіна ў гэты час „сеялі“ па ўсім горадзе хлопцаў і дзяўчат».

«Зьвяртаючыся да Вас, мы хочам, каб Вы зразумелі, што мы не зьбіраемся нічога зрынаць і расхістваць. Мы ніякая не арганізацыя і не зьбіраемся ёю рабіцца. Мы проста некалькі чалавек, якім людзі даверылі дапамогу дзецям. Праз пару тыдняў, калі мы перадамо ўсе перадачы, аддамо апошні рубель зь некалькіх мільёнаў сабраных рублёў, наша дзейнасьць спыніцца.

Навошта мы стаім каля дзьвярэй ізалятараў і разьмеркавальнікаў? Гэта вельмі проста і па-людзку. Мы не зьбіраемся ладзіць мітынгі, прамовы, журналістаў мы ня клічам. Мы хочам проста падтрымаць дзяцей, наліць гэтага чаю з навагоднімі цукеркамі і бутэрбродамі, якога яны даўно ня бачылі, разьвезьці па хатах, даць магчымасьць патэлефанаваць бацькам, сказаць, куды яны пры неабходнасьці могуць зьвярнуцца па дапамогу. Гэта ўсё. Гэта ж не крымінал?

Зьвяртаемся да Вас зь вялікай просьбай ня ладзіць больш гэтых гонак і баевікоў. Заўтра, 31 сьнежня, выходзяць тыя, каму прысудзілі 12 сутак. Нават лепш будзе, калі вы пачняце выпускаць іх з раніцы. Хлопцы пасьпеюць сустрэць Новы год дома. А мы разам з сваякамі дапаможам ім як мага хутчэй сысьці з-пад сьцен спэцпрыёмнікаў і ізалятараў».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць