Здарэнні1313

Мінчук разбіў шкло ў машыне, якая перашкаджала прайсці да пад'езда

Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 19-гадовага жыхара мікрараёна Серабранка, які разбіў шкло ў няўдала прыпаркаваным у двары аўтамабілі.

Двое сяброў бавілі зімовы вечар звыкла — спачатку пілі гарэлку, потым піва. Ужо было пайшлі дахаты, аднак дарогу да пад’езда дома па праспекце Ракасоўскага заступіў кімсьці вельмі нязручна прыпаркаваны аўтамабіль. Нецвярозы малады чалавек вырашыў правучыць няветлівага кіроўцу і разбіў левае шкло нагой.

Адкрыўшы дзверцы з боку кіроўцы, юнак залез у салон аўтамашыны і ўжо адтуль пачаў цаглінай выбіваць астатняе шкло. Толькі убачыўшы патрульную машыну, малады чалавек выскачыў з аўто і кінуўся наўцёкі, але быў затрыманы міліцыянтамі ў суседнім двары.

У аддзеле дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС распачатая крымінальная справа па арт. 339 ч.1 Крымінальнага кодэкса РБ («Хуліганства»), якое перадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць