Улада1919

Трох Лукашэнкаў у Еўропу не пусцяць

Складзены спіс са 158 чалавек, каму забаронены ўезд у ЕС. А вось Сямашку ўспрымаюць як патэнцыйнага пераемніка Лукашэнкі.

У сьпісе асоб, якія трапляюць пад візавыя санкцыі Эўразьвязу, ажно трое Лукашэнкаў: Аляксандар, Віктар і Дзьмітрый. І яшчэ 117 асоб, вінаватых у масавых рэпрэсіях супраць апазыцыі. Разам з тымі беларускімі чыноўнікамі, супраць каго санкцыі дзейнічалі з 2006 года, агульны сьпіс нежаданых у Эўропе асоб зь Беларусі складзе 158 асоб.

Як піша брусэльскае выданьне Euobserver, у сьпіс асоб, якім 31 студзеня Эўразьвязам будзе забароненая выдача віз, увойдзе памочнік прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы, сябра Савета бясьпекі і адначасова сын дзейнага кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнка.

Іншы сын Лукашэнкі Дзьмітрый, які не зьяўляецца палітычнай фігурай, а працуе кіраўніком Прэзыдэнцкага спартыўнага клюба, таксама патрапіў у сьпіс непажаданых у Эўропе асоб.

Сярод 117 новых прозьвішчаў у сьпісе таксама Юры Жадобін (міністар абароны); Леанід Мальцаў (сакратар Савета бяспекі); Вадзім Зайцаў (старшыня КДБ), Уладзімер Макей (кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі); Рыгор Васілевіч (гэнэральны пракурор) і Уладзімер Андрэйчанка (кіраўнік ніжняй палаты парлямэнту).

Новы сьпіс таксама ўключае ў сябе

24 кіраўнікі рэгіянальных і цэнтральных выбарчых камісій, 30 юрыстаў і 10 журналістаў, афіцыйных «прапагандыстаў Лукашэнкі».

Адновяцца ранейшыя візавыя санкцыі і супраць 41 чыноўніка, у тым ліку самога Аляксандра Лукашэнкі, якія дзейнічалі з 2006 года і былі замарожаныя ў 2008 годзе.

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм’ер Віктар Сямашка ня ўключаныя ў сьпіс. Мартынаў у сьпіс не ўваходзіць,

бо Эўразьвяз хоча захаваць хаця б адзін канал сувязі паміж Беларусьсю і Эўропай. Сямашку ж некаторыя ў Эўразьвязе успрымаюць як патэнцыйнага пераемніка Лукашэнкі, піша інтэрнэт-выданьне са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.

Канчатковае рашэньне павінна быць прынята ў панядзелак 31 студзеня ў Брусэлі міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу, якія яшчэ могуць удакладніць гэты сьпіс.

Міністры ў панядзелак таксама вырашаць, які тып эканамічных санкцый увесьці супраць афіцыйнага Менску.
Магчымая забарона гандлю нафтапрадуктамі канцэрна «Белнафтахім» і ўгнаеньнямі «Беларуськалія» на тэрыторыі Эўразьвязу. Разглядаецца таксама магчымасьць блякаваньня дапамогі Беларусі з боку МВФ, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.

Крыніца ў Эўразьвязе адзначыла, што Брусэль чакаў больш за месяц, перш чым прымаць санкцыі, даючы Менску шанец вызваліць палітычных зьняволеных. Але гэтага не адбылося.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць