Эканоміка2121

Кіраўніком найбагацейшай кампаніі «Белнафтахім» стаў мэнэджар з Расіі

Новы прыём у кадравай палітыцы Лукашэнкі.

Новы прыём у кадравай палітыцы Лукашэнкі.

4 лютага Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне былога дырэктара «Гродна-Азота» Ігара Фёдаравіча Жыліна старшынём канцэрну «Белнафтахім».

«Белнафтахім» — гэта самы дарагі бізнэс, які мае беларуская дзяржава.
У яго ўваходзяць «Беларуськалій», нафтаперапрацоўчыя заводы, трубаправоды, «Азот», Гомельскі хімзавод, нафтаздбыўчая «Беларуснафта», заводы хімвалакна, «Белшына», «Лакафарба», «Шкловалакно» — агулам 60 прадпрыемстваў са 130 000 супрацоўнікаў. Усё тое, што хацелі б у Беларусі прыватызаваць расійскія кампаніі найперш.

І вось мэнэджарам гэтага гіганта прызначаны грамадзянін Расіі Ігар Жылін. Між тым Жылін пераехаў у Беларусь усяго год таму, у 2009 годзе. Тады ён узначаліў «Гродна Азот»
 — горадаўтваральнае прадпрыемства.

Было вельмі незвычайна тое, што на вялікае беларускае прадпрыемства запрасілі мэнэджара з-за мяжы. Хоць гэтае прызначэнне прыпала на перыяд «эканамічнай лібералізацыі», адразу пайшлі размовы аб перадпродажнай падрыхтоўцы заводу. Тым больш што «Газпром» даўно падбіваў бакі ў Гродна.

Сяргей Антусевіч, кіраўнік незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў «Гродна Азот», так ахарактарызаваў ў размове з «НН» новага кіраўніка прадпрыемства: «Я сустракаўся з ім.

Выглядае, як сапраўдны рыначнік.
Адрозненні ад ранейшых кіраўнікоў каласальныя. Выражаецца гэтая розніца хаця б у тым, што раней ніхто з кіраўніцтва прадпрыемства не кантактаваў так шмат з прэсай».

Прызначэнне Жыліна на «Азот» было своеасаблівым эксперыментам беларускага кіраўніцтва.
Фінансавы стан «Азота» быў кепскі. Жылін пайшоў на радыкальныя захады для яго паляпшэння.

Ігар Жылін нарадзіўся 18 студзеня 1941 г. у горадзе Арджанікідзэ (сёння — Уладзікаўказ, Паўночная Асеція). У 1965 г. скончыў Томскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «машыны і апараты хімічных вытворчасцяў», а ў 1978 годзе — Харкаўскі інжынерна эканамічны інстытут.

Ад 1965 году працаваў на розных пасадах на шэрагу прадпрыемстваў азотнай прамысловасці ва Украіне, Узбекістане, Расіі і Грузіі. З 2003 года працаваў тэхнічным кансультантам маскоўскай кампаніі «СреднеАзГаз», з 2006 года першым намеснікам генеральнага дырэктара АТ «Энэрджы Інвест» у грузінскім Руставі.

У 1990–1993 гадах Ігар Жылін быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Камітэта ВС РФ па пытаннях эканамічнай рэформы і уласнасці, акурат у час чубайсаўскай прыватызацыі.

«Энэрджы Інвест», дзе Жылін працаваў перад «Азотам», належала грузінскаму бізнэсоўцу Гена Малазонію. У 2010-м грузінская пракуратура арыштуе яго па абвінавачванні ў хаванні падаткаў і незаконной прадпрымальніцкай дзейнасці.

Цікава, што

брат-блізнюк Алега Жыліна — віцэ-прэзідэнт Расійскага газавага таварыства, а раней працаваў начальнікам упраўлення перспектыўнага развіцця «Газпрома».

Шляхам такіх прызначэнняў лукашэнкаўцы спрабуюць трымаць сувязі з вялікім расійскім капіталам. Паказальна, што

выбар зроблены на карысць пенсіянера і чалавека з савецкім мэнэджарскім вопытам.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць