Грамадства

Ажубаліс: Літва працягне падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на міжнароднай канфэрэнцыі «Сустрэча міжнародных рэалізатараў Беларусі» заявіў, што Літва працягне актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

«Вільня разьмешчаная бліжэй за ўсе іншыя сталіцы да Менску, і дзякуючы гэтай акалічнасьці ў беларускіх няўрадавых арганізацый і дзеячаў грамадзянскай супольнасьці зьяўляецца магчымасьць асталявацца тут і ажыцьцяўляць разнастайныя ініцыятывы на адлегласьці. Літва пасьлядоўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасьць Беларусі і, несумненна, будзе працягваць гэта рабіць», — сказаў Ажубаліс.

Ён адзначыў, што Літва гатовая супрацоўнічаць зь іншымі дзяржавамі дзеля сумесных праграм для Беларусі, аб’ядноўваць намаганьні донараў і пасьлядоўна імкнуцца да лепшых вынікаў.

Таксама ён адзначыў, што Літва імкнецца да таго, каб пытаньні спрашчэньня выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі вырашалася ў ЭЗ неадкладна і перамовы па гэтым пытаньні пачаліся бліжэйшым часам.

Міністар адзначыў, што дзейны ў Вільні Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт зьяўляецца асноўным напрамкам дапамогі беларускай моладзі з боку Літвы.

Паводле Ажубаліса, падтрымка грамадзянскай супольнасьці Беларусі павінна быць больш прыкметнай і эфэктыўнай. Такім чынам сфармуецца спрыяльнае асяродзьдзе для сапраўдных дэмакратычных пераменаў і альтэрнатываў у Беларусі. Плянуецца аднаўленьне дзейнасьці заснаванага ў 2007 годзе Фонду дэмакратыі і разьвіцьця, які будзе аказваць дапамогу рэпрэсаваным.

Міністр замежных спраў Літвы, як старшыня АБСЭ заявіў, што Беларусь павінна больш цесна супрацоўнічаць з Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, прадстаўніком АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ. Ён выказаў надзею, што беларускія ўлады адменяць сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата Офіса АБСЭ ў Менску.

Каментары

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць