Грамадства

Студэнта БДУ забралі на допыт з лекцый

Чарговы раз быў дапытаны актывіст Маладога Фронту Юльян Місюкевіч.

З лекцыі юнака выклікалі ў дэканат фізічнага факультэта БДУ, дзе навучаецца хлопец. Праз нейкі час туды падышлі супрацоўнікі КДБ і адвезлі яго ў будынак КДБ для допыту у якасці сведкі па крымінальнай справе аб так званых «беспарадках 19 снежня». Падобным чынам юнака прывозілі на допыт 6 студзеня, пасля чаго хлопец на 12 сутак апынуўся ў турме.

У мінулы раз чэкісты вазілі яго ўчатырох, гэтым разам у машыне сядзелі толькі тры супрацоўнікі Камітэта.

Маладафронтаўцу давялося прыблізна гадзінку чакаць, пакуль вызваліцца следчы і пачнецца допыт. За гэты час маёр Дзем’яновіч, які раней кіраваў вобшукам на кватэры хлопца, пачаставаў юнака каваю з шакаладкаю. Непасрэдна допыт праводзіў следчы КДБ Бычак, які ў той жа дзень дапытваў жонку Алеся Кіркевіча Надзею Крапівіну.

«Пра што мяне пытаў сьледчы казаць не буду, бо даваў падпіску аб неразгалошванні. Але магу сказаць, аб чым не пытаў. Супрацоўнікаў КДБ падчас сённяшняй гутаркі не цікавіла, ці бачыў я, хто біў шкло на плошчы Незалежнасці, ці магу іх апазнаць», — апавядае маладафронтавец.

Допыт цягнуўся дзве гадзіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць